9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Пастухоў: «Ад новых прызначэнняў юрыдычная грамадскасць у шоку»

17

Прызначэнне Рыгора Васілевіча генеральным пракурорам Беларусі, а Пятра Міклашэвіча – старшынёй Канстытуцыйнага суду, на думку былога суддзі Канстытуцыйнага суду Міхаіла Пастухова, прывяла юрыдычную грамадскасць у стан шоку.

«Я разумею, што Канстытуцыйнаму суду ў тым зрэзаным выглядзе, у якім ён цяпер існуе, вельмі цяжка ўплываць на захаванне канстытуцыйных норм у краіне, – сказаў Пастухоў «Белорусскому партизану». – Але можна ж было на найважнейшыя палітычныя і сацыяльныя спрэчныя рашэнні выканаўчай улады рэагаваць праз круглыя сталы, выступы ў прэсе, звароты да кіраўніка дзяржавы і да парламента. Але нічога гэтага зроблена не было. Паблізу ўвагі Канстытуцыйнага суду прайшла і адмена ільгот для пераважнай большасці нашых грамадзян, і рэферэндум аб адмене абмежавання на колькасць тэрмінаў прэзідэнцтва для аднаго чалавека, і вельмі спрэчны дэкрэт аб увядзенні кантрактнай сістэмы ў Беларусі.

Самае цікавае, што і новы кіраўнік Канстытуцыйнага суду наўрад ці нешта будзе кардынальна мяняць у працы суду. Увогуле, наколькі я ведаю, на гэтую пасаду разглядаліся некалькіх кандыдатур – усе вядомыя юрысты са стажам працы, з ступенямі, але… выбралі чалавека, які да нядаўняга часу да Канстытуцыйнага суду не меў ніякага дачынення. У аналагічнай сітуацыі знаходзіўся і былы кіраўнік Генеральнай пракуратуры Пётр Міклашэвіч, які ніводнага дня не працаваў на пракурорскай працы, які не мае ніякага досведу на ніве барацьбы з злачыннасцю.

Атрымліваецца, пры прызначэнні на найважнейшыя дзяржаўныя пасады важна, у першую чаргу, дэманстраваць лаяльнасць да дзейнага кіраўніка дзяржавы і адданасць «лініі партыі».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках