banner1 banner1 banner1

13.02.2008

Пётр Машэраў: народ памятае, улада забыла важная навіна 26

10:48, — Палітыка

Пётр Машэраў: народ памятае, улада забыла

13 лютага спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выбітнага палітычнага дзеяча Беларусі Пятра Міронавіча Машэрава – старшыні ЦК Кампартыі БССР, трагічна загінуўшага ў аўтамабільнай катастрофе ў 1980 годзе.

Пётр Машэраў нарадзіўся 13 лютага 1918 года ў вёсцы Шыркі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну быў камандзірам партызанскага атрада, камісарам партызанскай брыгады, сакратаром падпольнага абкама ЛКСМ Беларусі. З 1965 года – старшыня ЦК Кампартыі БССР.

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе 4 кастрычніка 1980 года. Смерць Машэрава дагэтуль выклікае шмат спрэчак, і няма ўпэўненасці ў тым, што гэтая аварыя была выпадковай.

Герой Савецкага Саюза Пётр Машэраў выгодна адрозніваўся ад астатніх сяброў Палітбюро таго перыяду. Сціплы і абаяльны, ён карыстаўся вялізнай павагай не толькі ў Беларусі. Хадзілі чуткі, што аўтарытэт Машэрава ў партыі і ў савецкім народзе раздражняў крамлёўскія групоўкі. Яны выступалі супраць перавода Машэрава ў Маскву з прызначэннем сябрам Палітбюро і старшынёй Савета міністраў СССР.

Яго дачка Наталля Машэрава дагэтуль не верыць у выпадковасць смерці бацькі: "Я чытала следчую справу, бачыла фатаграфіі. Нават для дылетанта былі зразумелыя нацяжкі і выдаткі... Хоць прамых доказаў у мяне няма. Я разумею, што бацька замінаў шмат каму. Менавіта тады, у кастрычніку 1980 года, узышла зорка Гарбачова. Калі б бацька застаўся ў жывых, гісторыя СССР разгортвалася бы па-іншаму".

У 1990-я гады адзін з цэнтральных праспектаў Менска быў названы імем Машэрава, аднак у 2005 годзе ўказам Аляксандра Лукашэнкі быў пераназваны ў праспект Пераможцаў. Дачка Пятра Машэрава Наталля выстаўляла сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года, аднак пасля знялася з выбараў.

"Я не ведала, што такое пахаванкі, і ніколі не думала, што праз 60 гадоў пасля вайны атрымаю пахаванку на бацьку", – так Наталля Машэрава пракаментавала пераназванне ў траўні 2005 года праспекта Машэрава ў Менску ў праспект Пераможцаў. Нібыта па шматлікіх просьбах ветэранаў. "Бацька гэтага не заслужыў, ён нічога не зрабіў, каб яго можна было выкінуць з часу, з гісторыі, з памяці", – заявіла дачка кіраўніка БССР.

Пераназванне беларускімі ўладамі галоўных праспектаў і вуліц Менска выклікала пратэст у беларускім грамадстве. У цэнтры Менска сталі праходзіць акцыі з патрабаваннем вярнуць сталічным праспектам імёны Францыска Скарыны і Пятра Машэрава. Пратэст выклікаў жорсткую рэакцыю менскага АМАПа. Людзей з партрэтамі знакамітых беларусаў бязлітасна выцяснялі з вуліц сталіцы. Характэрны адзін факт – пры разгоне акцыі беларускія амапаўцы рвалі на вачах ветэранаў партрэты Пятра Машэрава. Яшчэ зусім нядаўна Лукашэнка публічна захапляўся гэтым чалавекам і выхваляўся набліжанасцю да яго сям'і. Але пасля пазбавіў цэнтральны праспект яго імя, а супрацоўнікі яго міліцыі арыштоўвалі ветэранаў з партрэтамі Машэрава і дэманстратыўна рвалі яго партрэты…

Напісаць каментар (26)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11645)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6807)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5305)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4898)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4290)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4224)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4144)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4067)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3816)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3352)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: