banner1 banner1 banner1

14.02.2008

ЗША назвалі Беларусь «крытычна важнай» краінай важная навіна 5

8:34, — Палітыка

ЗША назвалі Беларусь «крытычна важнай» краінай

Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс назвала Беларусь сярод «крытычна важных» краін для праграм адміністрацыі Джорджа Буша па падтрымцы дэмакратыі і правоў чалавека за мяжой. Сітуацыя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі турбуе ўлады ЗША цягам шматлікіх гадоў. У канцы мінулага года за адмову вызваліць з турмаў усіх палітвязняў, ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага канцэрту «Белнафтахім». Беларускім службоўцам забаронены ўезд у Злучаныя Штаты Амерыкі, іх рахункі ў гэтай краіне «замарожаныя».

У дакладзе на слуханнях у сенаце ЗША ў сераду Райс паведаміла, што ў бюджэтны запыт на 2009 год адміністрацыя ўключыла 60 мільёнаў даляраў для фінансавання спецыялізаванага "Фонду падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека", створанага ўрадам ЗША.

"Фонд падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека дазволіць нам падтрымліваць ключавыя праграмы па дэмакратыі і правам чалавека ў такіх крытычна важных мэтавых краінах, як Кітай, Беларусь, Расея, Ліван, КНДР, Тайланд, Венесуэла, Самалі, М'янма і Пакістан", – сказала дзяржсакратарка ЗША.

Паводле яе слоў, адміністрацыя Буша будзе таксама "працягваць падтрымліваць Глабальны фонд абаронцаў правоў чалавека, які з'яўляецца праграмай, што дазваляе нам хутка падаваць невялікія сумы грошай абаронцам правоў чалавека, якія сутыкаюцца з надзвычайнымі патрабаваннямі з прычыны ўрадавых рэпрэсій".

Райс паведаміла таксама, што адміністрацыя ЗША "будзе працягваць развіваць дэмакратыю і падтрымліваць міжнародныя стандарты правоў чалавека і працаўнікоў у глабальным маштабе".

"Мы запытваем 1 мільярд 745 мільёнаў даляраў на праграмы па пасоўванні правільнага дзяржкіравання, дэмакратыі і правоў чалавека ў рамках "Плану прэзідэнта па падтрымцы свабоды", які ўключае ўмацаванне палітычнай канкурэнтаздольнасці, пошуку кансенсусу, вяршэнства закона і дзейнасці грамадзянскай супольнасці па ўсім свеце", – сказала дзяржсакратарка ЗША.

Напісаць каментар (5)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12206)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5141)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5031)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4680)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4140)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3895)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3739)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3735)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3678)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3535)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: