banner1 banner1 banner1

14.02.2008

У калёніі ўзмацніўся ціск на Аляксандра Казуліна 6

9:26, — Палітыка

У калёніі “Віцьба-3” 13 лютага адбылося кароткатэрміновае спатканьне Аляксандра Казуліна з дочкамі.

Спатканьне Аляксандра Казуліна з дочкамі Вольгай і Юляй доўжылася ўсяго дзьве гадзіны. “Закон дазваляе працягласьць спатканьня і чатыры гадзіны, але адміністрацыя калёніі дала ўдвая меншы тэрмін. Гэта адлюстроўвае цяперашнія адносіны адміністрацыі да таты”, — заявіла Вольга Казуліна пасьля спатканьня, паведамляе “Радыё Свабода”.

Пра свае першыя ўражаньні дочкі палітыка распавялі праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай, па словах якой, “цяпер адносна Казуліна ўжыты ціск, якога раней не было. Яго ўвесь час абшукваюць, шукаюць нейкія тэлефоны, сім-карты і нешта іншае. У яго забралі электраплітку і сокавыціскалку. Гэта яны матывуюць тым, што ён з галадоўкі выйшаў і нібыта можа харчавацца, як усе, у сталоўцы. Трымаецца ён добра, мужна. Пры гэтым лічыць, што шанцы ў яго на датэрміновае вызваленьне “ніякія”. Ён лічыць, што ягоны арышт – асабістая помста Лукашэнкі, і той яго ніколі не адпусьціць. Тое, што яго не зьбіраюцца адпускаць, ён адчувае і з таго, як паводзіць сябе адміністрацыя”, - падкрэсьліла праваабаронца.

Паводле дачок Аляксандра Казуліна, у калёніі працягваецца штучная ізаляцыя палітыка ад іншых вязьняў. Тым, хто спрабуе кантактаваць з Аляксандрам Казуліным, адміністрацыя пагражае або цісьне на іх па-іншаму.

Аляксандар Казулін прызнаў, што апошнім часам адчуў і праблемы з ліставаньнем – шмат лістоў да яго не даходзяць або даходзяць з купюрамі.

25 сакавіка будзе два гады, як былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна трымаюць у вязьніцы. Палітыка асудзілі на 5,5 гадоў зьняволеньня за арганізацыю акцый пратэста супраць фальшьваньня вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Сваёй віны Аляксандар Казулін не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. Аляксандр Казулін прызнаны палітычным вязьнем.

Напісаць каментар (6)

Навіны
па тэме

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  20.03.10  21.03.10
EUR4 040.464 040.46
USD2 967.002 967.00
RUB101.41101.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   20.03   21.03 
Брэст Возможен дождь+14
+7
Облачно+13
+6
Віцебск Туман+4
+2
Дождь+5
+2
Гомель Туман+6
+2
Небольшой дождь+8
+5
Гродна Туман+11
+7
Небольшой дождь+12
+3
Мінск Туман+7
+4
Небольшой дождь+9
+3
Магілёў Туман+3
+1
Небольшой дождь+6
+2

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: