banner1 banner1 banner1

14.02.2008

Дэманстрацыя «Беларусь - у Еўропу!» ў цэнтры Менска (фота) фатаздымкі 11

18:01, — Палітыка

Дэманстрацыя «Беларусь - у Еўропу!» ў цэнтры Менска (фота)

У Менску прайшла акцыя «Маладога Фронту», прысвечаная святу кахання – дню Святога Валянціна. Сённяшняя акцыя, як і ранейшыя, праходзіла пад лозунгам «Беларусь у Еўропу!». Падчас традыцыйнага шэсця ўдзельнікі акцыі наведалі амбасады краін-сяброў ЕЗ і ЗША.

Акцыя пачалася на плошчы Свабоды, дзе а 17 гадзіне сабралася блізу 50 чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі і шарыкамі, транспарантамі «Жыве Беларусь!», «Акцыя Любові», «Малады Фронт».

Падчас шэсця ўдзельнікі наведалі шэраг еўрапейскіх і амерыканскую амбасады з тым, каб перадаць зварот з віншаваннем з Днём Святога Валянціна і заклікам да ўрадаў ЕЗ і ЗША звярнуць увагу на праблему палітвязняў у Беларусі.

Акцыя больш нагадвала перформанс, бо большасць маладых людзей прыйшлі на плошчу ў касцюме анёлаў – у белай вопратцы і з прымацаванымі да спіны крыламі.

Удзельнікі шэсця скандавалі «Беларусь – у Еўропу!», «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!» і запальвалі бенгальскія агні і свечкі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел былыя палітвязні маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч, якія толькі што выйшлі на волю, а таксама лідэр руху «За свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей.

Нягледзячы на завею, якая пачалася прыкладна а 18 гадзіне, акцыя працягнулася. Падчас наведванняў еўрапейскіх амбасад удзельнікі акцыі выйшлі да праспекта Незалежнасці, дзе міліцыя незадоўга да гэтага перагарадзіла ўсе падыходы да Адміністрацыі прэзідэнта.

Дэманстрацыя "Беларусь у Еўропу!" завяршылася ля амбасады ЗША ў Менску. Павітаць яе ўдзельнікаў выйшаў Першы сакратар амбасады Луіс Крышок, які заявіў, што «свабода, дэмакратыя і праблема палітычных зняволеных у Беларусі заўсёды будуць аднымі з прыярытэтных у палітыцы Злучаных Штатаў».

За ходам акцыі назіралі і здымалі на відэа людзі ў цывільным.

Напісаць каментар (11)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (4897)

1.09, 13:55, — Палітыка

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (4689)

4.09, 9:47, — Культура

Урад у поўным правале (4358)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Дешевая отмазка (4188)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4107)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4079)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (3996)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3557)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3256)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (2965)

6.09, 14:52, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: