9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франак Вячорка адлічаны з журфаку БДУ

17

Кіраўніцтва універсітэта паведаміла моладзеваму актывісту ўчора прычыны адлічэння – прагулы. Сын намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі адседзеў 15 сутак нібыта за лаянку падчас акцыі салідарнасці 16 студзеня, што ў Белдзяржуніверсітэце і палічылі за прагулы.

Як заявіў Франак Вячорка «Радыё Рацыя», з’язджаць вучыцца за мяжу не збіраецца, але і тут асаблівых спадзеваў на паступленне ў нейкую іншую ВНУ ў яго няма. Пры гэтым юнак разумее, што яму зараз пагражае прызыў у войска. Франак кажа, што ён зараз у разгубленасці, але кідаць сваю ранейшую дзейнасць не збіраецца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках