banner1 banner1 banner1

18.02.2008

Ярмошына: «Чыніцца перашкоды працы міжнародных назіральнікаў не будуць» 3

10:50, — Палітыка

Місія назіральнікаў АБСЕ будзе запрошаная ў Беларусь для працы на парламенцкіх выбарах у звычайным парадку. "Гэты парадак прадугледжвае накіраванне доўгатэрміновай і кароткатэрміновай груп назіральнікаў. Усё будзе здзяйсняцца, як і на выбарах прэзідэнта 2006 года", – паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

У той самы час яна не выключыла, што АБСЕ можа адмовіцца накіраваць сваю місію ў Беларусь, як яна паступіла ў дачыненні выбараў прэзідэнта Расеі. "Вы ведаеце, ніколі не трэба ні ад чаго зракацца. Мы ж не ведаем, якія ўмовы будзе ставіць АБСЕ", – цытуе Ярмошыну БелаПАН.

"Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Луіс Марыя дэ Пуч ужо заявіў, што спадзяецца, што кіраўніцтва Беларусі будзе выконваць рэкамендацыі Венецыянскай камісіі і не стане чыніць перашкоды працы назіральнікаў. Тое, што чыніцца перашкоды працы міжнародным назіральнікам не будуць, гэта адназначна. Калі ж будуць ставіцца нейкія дадатковыя ўмовы, напрыклад, змяненне заканадаўства, натуральна, яны непрымальныя. Гэтая ўнутраная справа краіны і ніхто не мае права даваць нам рэкамендацыі з гэтай нагоды", – адзначыла Л.Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК таксама заявіла, што ўзначаленая ёю камісія разгледзіць прапановы апазіцыі па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства.

«Мы ўвогуле абавязаныя разглядаць кожную прапанову любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. І калі ў апазіцыі сапраўды будуць разумныя прапановы, то, цалкам магчыма, мы ўключым іх у свае пастановы. Хоць метадычныя рэкамендацыі выбарчым камісіям ужо распрацаваныя», – паведаміла яна.

Нагадаем, да 21 лютага дэмакратычныя сілы Беларусі плануюць падрыхтаваць прапановы па ўдасканаленні выбарчага працэсу ў рамках дзейнага заканадаўства па чатырох кірунках: змяненне парадку фармавання выбарчых камісій; падаванне назіральнікам магчымасці рэальна сачыць за ходам выбарчай кампаніі; правядзенне паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі; рэальны падлік галасоў.

10 лютага аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) зацвердзілі стратэгію ўдзелу сваіх прадстаўнікоў у парламенцкіх выбарах 2008 года. Згодна з ёй АДС пакідае за сабою права зняць сваіх кандыдатаў за некалькі дзён да галасавання ў выпадку, калі ўлады адмовяцца ад правядзення сапраўды свабодных выбараў і не дапусцяць у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі.

Напісаць каментар (3)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8885)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6047)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5106)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4226)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4212)

3.10, 15:58, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4196)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4086)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (3827)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3705)

3.10, 18:11, — Палітыка

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3533)

6.10, 15:25, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: