9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і ЕЗ пачынаюць перамовы наконт стварэння зоны свабоднага гандлю

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка і камісар Еўрапейскага Звязу па пытаннях гандлю Піцер Мендэльсон абвясцілі пра фармальны пачатак перамоваў аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕЗ.

Як паведамляе Карэспандэнт.net, пра гэта яны заявілі на сустрэчы ў панядзелак у Кіеве.

Юшчанка адзначыў, што на сёння ЕЗ з'яўляецца гандлёвым партнёрам Украіны нумар адзін, і большасць інвестыцый ідзе менавіта з Еўразвяза. Прэзідэнт нагадаў, што ўзровень таваразвароту паміж Украінай і Еўразвязам складае 32 млрд даляраў, што "абавязвае думаць нас пра развіццё стасункаў".

Ён заявіў, што сёння адбываецца знакавая падзея – стартуюць афіцыйныя перамовы аб стварэнні зоны свабоднага гандлю з Еўразвязам.

У сваю чаргу, Мендэльсон зазначыў, што зона свабоднага гандлю павінна стаць асноўным момантам новага ўзмоцненага пагаднення Украіна–ЕЗ. На яго думку, гэта стане важным не толькі для гандлёвых і эканамічных стасункаў, але і для інтэграцыі Украіны ў еўрапейскія структуры.

Пагадненне аб свабодным гандлі паменшыць выдаткі на імпарт з ЕЗ для ўкраінскіх прадпрыемстваў і спажыўцоў, а таксама будзе спрыяць доступу Украіны да адзінага рынку ЕЗ, які з'яўляецца найбуйнейшым у свеце.

Сярод экспартных рынкаў Еўразвяза Украіна цяпер займае 25-ую прыступку. ЕЗ з'яўляецца першым гандлёвым партнёрам Украіны, пасля якога ідзе Расея. У апошнія гады назіраўся стабільны рост аб'ёмаў гандлю паміж ЕЗ і Украінай, якія ў 2006 годзе (у грашовым вымярэнні) склалі 26 млрд. еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках