Дзень салідарнасці з Беларуссю ў Гаазе (Фота)
16:16, — Палітыка
16 студзеня, у Дзень беларускай салідарнасці, у Гаазе прайшла акцыя ў падтрымку родных і блізкіх гвалтоўна зніклых апанентаў Лукашэнкі. Арганізатарамі акцыі выступілі галандская студэнцкая ініцыятыва «Mission to Minsk» і грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем».
Мірная дэманстрацыя салідарнасці прайшла ля будынка беларускай амбасады. Яе ўдзельнікі трымалі расцяжку з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадскага і подпісам «Гвалтоўна зніклі ў Беларусі».
Акцыя выклікала вялізную цікавасць з боку мінакоў: шматлікія з іх спыняліся, задавалі пытанні наконт мэтаў акцыі, пра гвалтоўна зніклых, некаторыя з іх выявілі глыбокую дасведчанасць наконт становішча з правамі чалавека ў Беларусі.





