banner1 banner1 banner1

19.02.2008

Яраслаў Раманчук: «Усё, што звязанае з беларускім нафтавым праектам у Венесуэле – тайна, пакрытая цемрай» 4

11:16, — Эканоміка

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес абвясціў пра выдзяленне Беларусі трох дадатковых нафтавых радовішчаў, паведамляе прэс-служба Савета бяспекі Беларусі са спасылкай на дамоўленасці, дасягнутыя падчас сустрэчы венесуэльскага лідэра Уга Чавеса з Дзяржсакратаром Савета бяспекі Віктарам Шэйманам. Кіраўнік Даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што гэта ніяк не адаб'ецца на фінансавым стане краіны. «У бюджэце, прынятым на 2008 год, няма такога радка прыбыткаў, як прыбытак ад беларуска-венесуэльскага СП», – аргументаваў сваю пазіцыю ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Яраслаў Раманчук.

«Дзве, тры, пяць беларускіх свідравін у Венесуэле, якая розніца! У цэлым для краіны, як і для шэраговых беларускіх грамадзян у гэтым няма ніякай карысці. Гэта надзвычай выгодны праект толькі для асобных грамадзян, якія маюць да яго непасрэднае дачыненне, але мы пэўныя імёны не ведаем, а можам толькі здагадвацца. Бо гэта чыста камерцыйнае прадпрыемства. У бюджэце, прынятым на 2008 год няма такога радка прыбыткаў, як прыбытак ад беларуска-венесуэльскага СП. Таму ўсё, што звязанае з беларускім нафтавым праектам у Венесуэле – гэта тайна, пакрытая цемрай», – упэўнены эканаміст.

Паводле яго слоў, працэс ідзе «абсалютна канфідэнцыйна, пры поўнай адсутнасці хаця б намёку на празрыстасць. Гэта, натуральна, спараджае мноства чутак аж да таго, што для Чавеса дадзенае СП стане прыкрыццем шэрагу не цалкам «чыстых» праектаў, у тым ліку і такога, як наркатрафік у Еўропу. Калі да гэтага дадаць, што падаткі ад дзейнасці прадпрыемства пойдуць у бюджэт Венесуэлы, а прыбытак – у кішэні пэўных асоб, то выснова напрошваецца сама», – гаворыць Яраслаў Раманчук.

Эканаміст мяркуе, што калі б сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства па здабычы нафты было сапраўды сур'ёзным прадпрыемствам, прыбытак ад якога ішощ бы ў дзяржаўную казну, то інфармацыя аб яго дзейнасці была б даступная кожнаму беларусу. «Мы б ведалі, колькі, куды і для чаго ўкладзенае сродкаў, калі і колькі прыбыткаў ад дадзеных укладанняў мяркуецца атрымаць. Мы ж ведаем толькі пра нейкую абстрактную здабычу беларускай нафты ў Венесуэле, а не пра тое, у колькі гэта нам абыдзецца і колькі атрымае бюджэт краіны», – падкрэсліў Яраслаў Раманчук.

Напісаць каментар (4)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (6032)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5405)

7.10, 8:53, — Палітыка

Страх Лукашенко (4966)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4384)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3907)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3859)

9.10, 12:55, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (3671)

10.10, 15:10, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3630)

8.10, 13:07, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Такія людзі, як Шэйман ды Паўлічэнка, нікуды не зьнікаюць» (3328)

6.10, 17:02, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3266)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: