banner1 banner1 banner1

19.02.2008

Улады не могуць забыць Еўрапейскі Марш 5

11:35, — Палітыка

Улады выставілі рахунак заяўнікам Еўрапейскага Марша, які прайшоў у Менску 14 кастрычніка 2007 года.

На 25 лютага ў судзе Савецкага раёна Менска прызначанае судовае пасяджэнне па пазове прадпрыемства «Горремавтодор» да заяўнікаў шэсця Еўрапейскі Марш – Віктара Івашкевіча, Змітра Хведарука, Яўгена Афнагеля, Вінцука Вячоркі, Анатоля Лябедзькі.

Дзяржпрадпрыемства ацаніла суму, у якую абышлася ўборка вуліц сталіцы пасля правядзення акцыі ў 2 мільёны 135 тысяч рублёў і вырашылі спагнаць яе з арганізатараў Еўрапейскага Марша. Акрамя таго, усе адказчыкі па пазове з'яўляюцца невыязнымі згодна з указам «Аб спрашчэнні парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь», які ўступіў у сілу 1 студзеня гэтага года.

На думку праваабаронцаў, такімі дзеяннямі ўлады парушаюць гарантаванае Канстытуцыяй права на свабоду мірных сходаў, якое павінна быць забяспечанае грамадзянам як раз дзяржавай.

«У ніводнай еўрапейскай краіне грамадзяне не плацяць краіне за рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў. Забеспячэнне рэалізацыі гэтых правоў з'яўляецца абавязкам улад. Гэты пазоў чарговым разам дэманструе пагардлівае стаўленне беларускіх улад да правоў сваіх грамадзян і не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека», – падкрэслівае праваабаронца Валянцін Стэфановіч .

Арганізатары Еўрапейскага Марша не згодныя з прэтэнзіямі ўлад і маюць намер іх аспрэчваць.

«Прэтэнзіі вельмі дзіўныя. Па-першае, чаму іх не прад'явілі адразу пасля правядзення Еўрапейскага Марша? Тое, што на Бангалор праз паўгода знайшлі смецце і патаптаную траву – абсурдна, колькі там перабывала людзей за гэты час? Па-другое, мы не кідалі смецце і не тапталі траву, таму што на Бангалор не было мітынгу. Я думаю, што гэта традыцыйныя дзеянні ўлад апошняга часу: ціск на арганізатараў напярэдадні акцыі, каб падчас мерапрыемства прадэманстраваць лаяльнасць. Упэўнены, што ціск, які цяпер робіцца на палітыкаў, ніяк не паўплывае на іх актыўнасць па падрыхтоўцы святкавання 25 сакавіка 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі», – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч .

«Паводле новага заканадаўства, калі прад'яўляюць пазоў па кампенсаванні якой-небудзь «шкоды», людзі становяцца невыязнымі з краіны. Цяпер мы ўсе не зможам выязджаць з Беларусі. Відавочна, што гэта маральны ціск. Думаю, што гэты пазоў будзе не адзіным, будзе яшчэ шэраг пазоваў і ад іншых устаноў. У прынцыпе гэтая валакіта можа працягвацца не адзін месяц. Магчыма, яшчэ і хочуць папоўніць казну за наш кошт, бо яна пусцее не па днях, а па гадзінах», – адзначыў адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук.

«Улады адпрэчылі ўсе нашы прапановы па арганізацыі акцыі і забеспячэнні парадку падчас яе правядзення. Прычым канчатковае рашэнне адклалі на 9 кастрычніка, калі да Еўрапейскага Марша заставалася 2 працоўныя дні. За гэты час тэхнічна забяспечыць усе патрабаванні па правядзенні акцыі немагчыма. Мяне арыштавалі 8 кастрычніка адразу пасля сустрэчы ў Менгарвыканкаме і абмеркавання з службоўцамі варыянтаў правядзення Марша, таму прэтэнзіі да мяне абсалютна неабгрунтаваныя, бо паўплываць на правядзенне акцыі я не мог. Я лічу, што такім чынам улады хочуць зрабіць невыязнымі з краіны тых людзей, да якіх прад'яўлены пазоў, бо зразумела, што выплаціць такі вялікі штраф немагчыма», – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 актывіст грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду!» Яўген Афнагель .

Напісаць каментар (5)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (6005)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5801)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5689)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4751)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4023)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4006)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3795)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3784)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3493)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3315)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: