banner1 banner1 banner1

2.02.2008

Жыхары вуліцы Маркса: «Ніхто нас адсюль ня згоніць» (фота) 5

16:31, — Грамадства

Жыхары вуліцы Маркса ў Менску сёньня выйшлі з пратэстам супраць іх прымусовага адсяленьня на ўскраіны гораду.

2 лютага ў 13.00 ў Менску адбыўся мітынг жыхароў вуліцы Маркса, якія пратэставалі супраць адсяленьня на ўскраіны. Каля кавярні “Грунвальд” сабралася блізу 300 чалавек, піша “Наша ніва”.

Людзі, якія губляюць вялікія грошы ад перасяленьня з даражэйшых кватэраў у таньнейшыя без даплаты, падрыхтаваліся да мітынгу. Яны трымалі самаробныя транспаранты “За пешаходную вуліцу без рабаўнічага высяленьня”, “Аляксандар Рыгоравіч, абараніце пэнсіянэраў”, “Ніхто нас адсюль ня згоніць і ня выстрашыць” (з пазнакай, што гэта цытата з "Раскіданага гнязда" Янкі Купалы).

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў, які таксама жыве на гэтай вуліцы, нёс на грудзях і сьпіне плякаты “Толькі ў роднай кватэры напішу бэстсэлер”.

Да людзей выйшлі прадстаўнікі ўлады: намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Аляксандар Красуцкі, дырэктар УКБ Ленінскага раёну Леанід Казакоўскі і прадстаўнік “Менскпраекту” Рыбнікаў. Чыноўнікі пераконвалі людзей, што праект па высяленьні пакуль не зацьверджаны, што меркаваньні жыхароў будуць улічаныя.

У адказ мітынгоўцы паказалі чыноўнікам копію дакумэнту, у якім значыцца: “жыхары дамоў супраць рэканструкцыі вуліцы і зьмяненьня жылога фонду на грамадзкі, таму плянуецца іх высяленьне”. Дакумэнт падпісаны менавіта тымі чыноўнікамі, якія прыйшлі на сустрэчу. Пасьля кароткай паўзы чыноўнікі прапанавалі сустрэцца яшчэ раз -- у сераду а 19-й, у актавай залі СШ № 4.

Жыхары вуліцы настроеныя рашуча і, паводле іх словаў, “лягуць касьцьмі, але выяждждаць ня будуць”. Кажуць, што адзін з іх, што нядаўна набыў на вуліцы Маркса кватэру, нарабіўшы вялікіх пазык, гатовы нават да самаспаленьня.

Фота Андрэя Лянкевіча

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (6038)

30.09, 16:50, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (6030)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5825)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4781)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4051)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4037)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3814)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3801)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3513)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3333)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: