banner1 banner1 banner1

20.02.2008

Расея забараніла экспарт пшаніцы ў Беларусь 2

9:19, — Эканоміка

Урад Расеі ўвёў забарону на экспарт пшаніцы ў краіны, якія ўваходзяць у Мытны зьвяз — гэта значыць у Беларусь і Казахстан.

Пастанову падпісаў расейскі прэм’ер-міністар Віктар Зубкоў, дзейнічаць яна будзе да 30 красавіка. Як адаб’ецца гэтая забарона на харчовай бясьпецы Беларусі?

Расейскі бок у афіцыйным прэс-рэлізе тлумачыць, што “забарона на экспарт пшаніцы ў Беларусь і Казахстан уводзіцца ў якасьці антыінфляцыйнага захаду”. У студзені ўрад Расеі ўвёў мыта на экспарт у памеры 40%, але дзеяньне высокага мыта не распаўсюджваецца на краіны Мытнага зьвязу. Таму ў дачыненьні да Беларусі і Казахстану ўведзеная наўпроставая забарона на пастаўкі зерня. Ці не застануцца беларусы бяз булак?

Начальнік аддзела гандлю і рэсурсаў Дэпартамэнта хлебапрадуктаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Ўладзіслаў Гучак запэўніў “Радыё Свабода”:

“І харчовым, і фуражным збожжам мы забясьпечаныя. Ну калі ў нас булак не хапала? На экспарт прадаём гіганцкія аб'ёмы мукі, у тую ж Расею. Расея ніколі не зьяўлялася для нас прыярытэтным пастаўшчыком збожжа. Заўсёды мы працавалі ў асноўным з Украінай і Казахстанам. Харчовае збожжа практычна з Расеі не ідзе да нас. Мы бралі ў Казахстане”.

Імпартная пшаніца моцных і цьвёрдых гатункаў падмешваецца ў беларускае збожжа толькі для паляпшэньня хлебапякарных якасьцяў, а па колькасьці хапае сваёй, кажа прадстаўнік Дэпартамэнту хлебапрадуктаў Уладзіслаў Гучак.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка наагул ня бачыць ніякай пагрозы харчовай бясьпецы Беларусі:

“Рынак збожжа і рынак харчаваньня расьце. Летась 18% — прырост цэнаў, гэта выгадней, чым гандаль нафтай. Расейцы проста вырашылі, каб не спрыяць сваім кампаніям зарабляць больш, чым пажадае Крэмль, увесьці вета на пастаўку збожжа ў Беларусь. Гэта нацыянальныя інтарэсы Расеі, і няма чаго абмяркоўваць. І ўсясьветны рынак добра працуе, ня будзе ніякіх праблем. Знойдзем, дзе купляць”, -- заявіў экспэрт “Радыё Свабода”

Эканаміст Зьміцер Бабіцкі зьвязвае забарону Расеі на экспарт збожжа ў Беларусь таксама ўнутранымі праблемамі — прэзыдэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца неўзабаве. У зьвязку зь імі ў Расеі ўведзены мараторый на рост цэнаў:

“Каб было нявыгадна экспартаваць, каб больш збожжа заставалася ў Расеі – чым большая прапанова, тым ніжэйшая цана. А паколькі сярод дзяржаваў, якія знаходзяцца ў Мытным зьвязе, яны ня могуць уздымаць мыты, яны проста наклалі забарону. Гэта чыста ўнутраныя справы расейскай палітыкі, яны хочуць стрымаць у сябе цэны”.

Начальнік аддзела гандлю і рэсурсаў Дэпартамэнта хлебапрадуктаў Уладзіслаў Гучак перакананы, што ўсясьветны рынак харчаваньня цяпер надзвычай вялікі, розьніца толькі ў коштах:

“Цэны – гэта іншае пытаньне, у сьвеце яны падняліся ў два разы. А ў тым пляне, што збожжа купіць, аб'ёмы знайсьці — гэта не праблема. Ня купім у Расеі – купім у Аргентыне”.

Эканаміст Зьміцер Бабіцкі перакананы:

“Хвалявацца няма чаго, калі не лічыць росту цэнаў. Ня трэба бегчы купляць муку мяхамі . Проста яна будзе даражэйшая”.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11647)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6808)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5308)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4898)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4290)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4224)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4144)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4067)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3817)

22.07, 16:16, — Палітыка

Напад на амбасаду Літвы ў Менску (адноўлена) (3356)

25.07, 10:54, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: