Шэйман з'ехаў у Венесуэлу разам з сынам
5
10:13, — Палітыка
У сталіцу Венесуэлы Віктар Шэйман з дэлегацыяй прыехаў 15 лютага. Дарэчы, у складзе дэлегацыі знаходзіцца і яго сын Сяргей.
Сакратар Савета бяспекі сустрэўся з міністрамі, прэзідэнтамі буйных кампаній. А у нядзелю з'явіўся разам з Уга Чавесам у традыцыйнай і самай рэйтынгавай праграме «Ало, прэзідэнт!» Хоць у аб'ектывы беларускіх тэлекамер службовец трапляе вельмі рэдка, піша газета «КП в Беларуси».
Нагадаем, праграма «Ало, прэзідэнт!» не мае аналагаў у свеце. Венесуэльскі лідэр кожны тыдзень з'яўляецца ў прамым эфіры на некалькі гадзін, каб распавесці сваім грамадзянам пра тое, што адбываецца ў краіне і свеце.
Гэтым разам нядзельны эфір перадачы «Ало, прэзідэнт!» праходзіў у незвычайным становішчы. Уга Чавес за працоўным сталом сядзеў на фоне вялізных труб. Трансляцыю перадавалі проста з Нафтаноснага Пояса Арынока.
Венесуэльскія СМІ падчас візіту асоба падкрэслівалі, што салідарнасць з венесуэльскім народам выявіў прадстаўнік еўрапейскай краіны.
Навіны
па тэме




