Нацыянальны сцяг над праспектам Пушкіна (відэа)
3
11:05, — Палітыка
Трохметровы нацыянальны сцяг з'явіўся ўчора ўвечары ў раёне станцыі метро "Пушкінская". Актывісты грамадзянскай кампаніі “Джынс – за Свабоду” замацавалі яго на дратах паміж двумя будынкамі. Бел-чырвона-белае палотнішча добра заўважна з суседніх прыпынкаў грамадскага транспарту і праезжай часткі праспекта Пушкіна.
"Гэта акцыя непрымеркавана дя якога-небудзь свята. Нацыянальная сімволіка ў Беларусі забароненая, гэта сімволіка супраціву. Бел-чырвона-белыя сцягі над вуліцамі гораду нагадваюць звычайным людзям пра іншую, свабодную Беларусь і проста ўздымаюць настрой большасці з тых, хто іх бачыць", - пракаментаваў акцыю адзін з яе ўдзельнікаў.
Навіны
па тэме
- Нацыянальныя сцягі над беларускімі гарадамі (Фота)
- Нацыянальны сцяг вывешаны над Віцебскам: «Мы пераможам!»
- Гарады Беларусі сустракаюць новы год пад нацыянальнымі сцягамі (Фота)
Закладкі





