banner1 banner1 banner1

20.02.2008

Цана на нафту рэкордна вырасла 1

11:37, — Эканоміка

Цэны на нафту ўзляцелі на фоне чаканняў, што краіны-ўдзельніцы АПЕК знізяць узровень здабычы сыравіны.

На гандлі ў Нью-Ёрку цана па кантрактах на пастаўку нафты склала 101,01 даляр, што вышэй за узровень закрыцця папярэдняга гандлёвага дня на 4,51 даляры, паведамляе ВПС.

Такім чынам, пабіты папярэдні рэкорд, які быў усталяваны 2 студзеня 2008 года і складаў 100 даляраў за барэль.

Біржавыя аналітыкі кажуць, што цяперашні рост можа быць звязаны з магчымым скарачэннем паставак нафты з боку АПЕК. На гэты крок удзельнікі нафтавага альянсу могуць вырашыцца ў сувязі з запаволеннем эканомікі ЗША, якія з'яўляюцца найбуйнейшымі спажыўцамі нафты ў свеце.

Сустрэча прадстаўнікоў АПЕК прызначаная на 5 сакавіка.

Напярэдадні гэтай сустрэчы прэзідэнт паліўнай картэлі заявіў, што здабыча нафты не будзе павялічвацца. Паводле яго слоў, яна альбо знізіцца, альбо застанецца на ранейшым узроўні.

Як лічаць эксперты, памяншэнне паставак нафты – цалкам рэальная перспектыва.

Таксама на рынку існуе некаторая боязь з нагоды паставак нафты з Нігерыі і наступстваў спрэчкі паміж кампаніяй Exxon Mobil і кіраўніцтвам Венесуэлы.

Напісаць каментар (1)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: