banner1 banner1 banner1

20.02.2008

Кожнае крэсла ў актавай зале журфака, дзе выступаў Лукашэнка, каштуе 400 у.е. 12

12:58, — Грамадства

Кожнае крэсла ў актавай зале журфака, дзе выступаў Лукашэнка, каштуе  400 у.е.

У артыкуле «Переезд на Кальварийскую: приказано выжить!..», размешчаным на афіцыйным сайце факультэта журналістыкі, гаворыцца, што кожнае крэсла актавай залы каштуе 400 у.е.

Прывядзем цытату: «Пяты паверх. Актавая зала на 360 месцаў. Шыкоўна. Не параўнаць з актавай залай на Маскоўскай. Маленькая дэталь: кожнае крэсла каштуе 400 у.е.».

Разам: 144 тысячы у.е. (ці тое даляраў, ці тое еўра, ва ўсялякім выпадку сума нечуваная). У гэтым жа артыкуле невядомага аўтара, апублікаваным яшчэ да візіту Аляксандра Лукашэнкі ў новы будынак журфака, адзначаецца, што ў кампутарных класах «пакуль няма ні новых кампутараў, ні падключэння да Інтэрнэту. Няма і тэлефонных ліній. Пакуль што будзем жыць без тэлефоннай сувязі і без Інтэрнэту».

Паводле дадзеных на 19 лютага, тэлефонныя лініі і сусветная сетка там так і не былі падключаныя. Больш за тое, ліфты ўключаліся толькі двойчы: 12 лютага падчас візіту прэзідэнта і 18 лютага, калі ў новы будынак чарговым разам зазірнуў рэктар БДУ Васіль Стражаў.

– Кажуць, што студэнтаў у актавую залу пускаць не будуць, бо яго абсталяванне абышлося занадта дорага: і крэслы (яны прыкручаныя да полу), і пакрыццё, – распавёў «Салiдарнасцi» адзін з супрацоўнікаў журфака.

Паводле афіцыйных дадзеных, плошча будынка факультэта на вул. Кальварыйскай, 9 дасягае 25.600 кв. м, працягласць – больш за 800 метраў. Новы корпус разлічаны на 2500 студэнтаў, якія вучацца на факультэце журналістыкі і факультэце філасофіі і сацыяльных навук.

P.S. Неўзабаве пасля з'яўлення гэтага матэрыялу артыкул «Переезд на Кальварийскую: приказано выжить!..» стаў недаступным для свабоднага чытання.

Напісаць каментар (12)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5918)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5727)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4646)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (3944)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3942)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3747)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3741)

1.10, 10:24, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (3475)

6.10, 14:51, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3440)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3282)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: