Сідорскі: «У перспектыве газ усё роўна будзе па 300 даляраў»
16
13:11, — Эканоміка
«У перспектыве газ усё роўна будзе па 300 даляраў», -- заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.
На пасяджэнні прэзідыума савета міністраў 19 лютага разглядаўся план мерапрыемстваў па выкананні ў 2008 годзе Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў энергетычнай сістэмы, энергазахавання і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2011 года.
"Ставіцца задача – па максімуме зніжаць энергазатраты на вытворчасць адзінкі прадукцыі", – заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на пасяджэнні, піша БелаПАН.
Як адзначыў С.Сідорскі, "у Беларусі неабходна цягам двух-трох гадоў перавесці прадпрыемствы на энергазахавальны прынцып працы". "У нас ёсць унікальная магчымасць цягам двух-трох гадоў выбудаваць новую энергасістэму нашых прадпрыемстваў, – лічыць прэм'ер. – У перспектыве газ усё роўна будзе па 300 даляраў за куб. м, энергарэсурсы будуць даражэць, гэта зразумела ўсім".
Напісаць каментар (16)
Навіны
па тэме




