9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС Беларусі гатовае «прыняць» амерыканскі спадарожнік-шпіён

7

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі гатовае да ліквідацыі наступстваў магчымага падзення амерыканскага спадарожніка-шпіёна на тэрыторыі рэспублікі, заявіў "Інтэрфаксу" памочнік міністра МНС – прэс-сакратар Віталь Навіцкі.

"Мы належым да службы пастаяннай гатоўнасці і гатовыя маментальна зрэагаваць на любыя надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. Сіл і сродкаў для ліквідацыі здарэнняў звязаных з хімічным і радыеактыўным заражэннем мясцовасці ў МНС дастаткова. На ўзмоцнены варыянт службы мы пераходзім цягам хвілін", – сказаў ён.

Як паведамлялася раней, амерыканскі спадарожнік выйшаў з ладу і з-пад кантролю наземных службаў НАСА. Амерыканскія вайскоўцы збіраюцца збіць яго ракетай над акваторыяй Ціхага акіяна.

Існуе малаважная верагоднасць, што спадарожнік не будзе збіты і ўпадзе на тэрыторыю радыус якой абмежаваны каардынатамі 58'30" пн.ш. і 58'30" пд.ш., куды ўваходзяць Польшча і Беларусь.

Спадарожнік запраўлены 500 кг высокатаксічнага хімічнага паліва і магчыма абсталяваны ядзернай энергетычнай усталёўкай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках