9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз бомбу перакрылі дарожны рух на галоўнай магістралі Гродна

У Гродне пры замене святлафора на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і 17-га верасня знайшлі авіяцыйную бомбу часоў Другой сусветнай вайны.

Ратавальнікі перакрылі рух на пяці вуліцах, а таксама эвакуіравалі жыхароў бліжэйшых дамоў. Вуліца Дзяржынскага — гэта асноўная гарадская магістраль, праз якую у цэнтр Гродна накіроўваецца каля дзесятка маршрутаў тралейбусаў, якіх немагчыма пусціць праз іншыя вуліцы. У выніку на скрыжаванні ўтварыліся заторы. На дадзены момант аперацыя па ліквідацыі бомбы працягваецца, паведамляе “Еўрарадыё”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках