Віктар Лукашэнка ўзначаліць Брэсцкую вобласць?
24- 21.02.2008, 9:16
Старэйшы сын кіраўніка Беларусі Віктар Лукашэнка ўжо ў наступным месяцы можа стаць губернатарам Брэсцкай вобласці. Пра гэта "Еўрарадыё" паведамілі крыніцы ў аблвыканкаме.
Падобныя размовы з’явіліся пасля таго, як цяперашні кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар амаль адкрыта адмовіўся выконваць паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеныя прэзідэнтам.
Чуткі пра тое, што вобласць можа ўзначаліць Віктар Лукашэнка ходзяць сярод чыноўнікаў ужо не адзін год. Асаблівую актуальнасць у кулуарах аблвыканкама ім надало прызнанне ўладамі таго, што вобласць стабільна не выконвае прагнозныя паказчыкі.
Нагода няўдач бачыцца ў тым, што на Брэстчыне няма ніводнага прадпрыемства, якое магло б пацягнуць за сабой эканамічны пад’ём. Канстанцін Сумар неаднаразова быў “біты” на пасяджэннях з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.