9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальная рэпліка ў прамым эфіры тэлеканала «Лад»

17
Скандальная рэпліка ў прамым эфіры тэлеканала «Лад»

Сенсацыяй завяршылася апошняя тэлепраграма “Времечко” (тэлеканал ЛАД). Падчас размовы аб тым, як беларусы здымаюць псіхалагічнае напружанне, у студыю патэлефанаваў мужчына, які паскардзіўся на дэпрэсіўны стан ад разводу з жонкай.

Як высветлілася, дэпрэсію ён здымае з дапамогаю рыбалкі, а вось на пытанне вядучай “А якая ваша самая вялікая мара?” нечакана адказаў пра гранатамёт у руцэ і прэзідэнта насустрач.

Раней у гэтай жа перадачы адбылася падобная неспадзяванка, за якую пэўны супрацоўнік паплаціўся пасадаю. Тады на пытанне “Што вы хацелі б змяніць у сваім жыцці?” прагучаў адказ наконт змены прэзідэнта, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках