9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы прадпрымальнікаў пайшлі пад знос

12

Гомельскі індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Кабзараў 20 лютага звярнуўся ў адміністрацыю прэзідэнта з скаргай на знос будынка на яго зямельным участку. ІП называе пазапраўнымі дзеянні ўлад Навабеліцкага раёна Гомеля, якія 13 лютага знішчылі двухпавярховы будынак.

У інтэрв'ю БелаПАН прадпрымальнік распавёў, што спачатку вырашыў рэканструяваць пад краму будматэрыялаў драўляны дом, які стаяў на яго ўчастку зямлі. Адпаведны дазвол А.Кабзараў атрымаў. Але пасля пачатку прац вырашыў пабудаваць на месцы дому новы гандлёвы аб'ект. Калі ўзвядзенне крамы было практычна завершанае, адміністрацыя Навабеліцкага раёна аштрафавала ІП на 30 базавых велічынь за самавольнае будаўніцтва. Штраф А.Кабзараў выплаціў. У месячны тэрмін прадпрымальніку было загаданае аформіць неабходныя дакументы.

"Я звярнуўся ў гарвыканкам, але там дазволу на будаўніцтва мне не далі. Абскарджанне гэтых дзеянняў улад у судзе першай інстанцыі вынікаў не прынесла – дзеянні гарвыканкама былі прызнаныя правамернымі. Але ў мяне з'явіліся важныя дадатковыя дакументы, і я падаў касацыйную скаргу ў абласны суд. Там разгляд маёй справы яшчэ не пачынаўся. Але краму ўжо паспяшаліся разбурыць, дарэчы, без маёй прысутнасці. У той дзень, 13 лютага, я нават не ведаў, што будынак зносяць", – падкрэсліў прадпрымальнік. Ён зважае, што рашэнне раённага суду не можа ўступіць у сілу, пакуль скарга не будзе разгледжаная абласным судом.

"Я здзіўляюся недальнабачным дзеянням улад. Бо за мой кошт падаткавікі Навабеліцкага раёна выконваюць план. Летась я заплаціў 40 мільёнаў рублёў падаткаў, у пазамінулым — 60 мільёнаў. Я выгодны раёну!" – упэўнены прадпрымальнік.

А.Кабзараў асцерагаецца, што цяпер у яго могуць забраць за нямэтавае выкарыстанне зямельны ўчастак, бо ён прызначаны пад краму, на месцы якой цяпер будаўнічыя абломкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках