banner1 banner1 banner1

22.02.2008

Супрацоўніцтва з Еўракамісіяй – пасля выканання 12 рэкамендацый ЕЗ 1

10:45, — Палітыка

У Беларусі ўпершыню прадстаўленыя глабальныя тэматычныя праграмы Еўракамісіі. На думку паверанага ЕК у справах Беларусі Жана-Эрыка Хользапфеля, гэта з'яўляецца знакам таго, што стасункі ЕЗ і Беларусі будуць развівацца.

Глабальныя тэматычныя праграмы Еўрапейскай камісіі (ЕК) накіраваныя на тое, каб зрабіць атрыманне знешняй дапамогі для Беларусі прасцейшым і дасягнуць лепшых вынікаў пры наяўных рэсурсах, адзначаюць прадстаўнікі ЕК.

Еўразвяз хоча рабіць больш для Беларусі

«Еўрапейская палітыка добрасуседства адкрытая для Беларусі, бо Беларусь з'яўляецца краінай-суседкай. Увогуле, калі мы кажам пра інструмент добрасуседства і партнёрства, то тут супрацоўніцтва з Беларуссю магчымае практычна ва ўсіх галінах. Тэматычна яно не абмежаванае», – гаворыць у інтэрв'ю «Нямецкай Хвалі» павераны Еўрапейскай камісіі ў справах Беларусі Жан-Эрык Хользапфель.

У той самы час, паводле яго слоў, супрацоўніцтва стрымліваюць палітычныя рамкі. Умовы, якія павінны легчы ў аснову развіцця стасункаў – добра вядомыя 12 рэкамендацый з стратэгіі па Беларусі, сярод якіх асобна вылучаюцца прагрэс у галіне дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды СМІ.

«Разам з тым, я хачу сказаць, што Еўразвяз хоча рабіць больш для Беларусі», – падкрэслівае Жан-Эрык Хользапфель.

Падводныя камяні

Новыя тэматычныя праграмы створаныя для падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ужо адзначаюць, з якімі цяжкасцямі могуць сутыкнуцца пры падачы заявак на ўдзел у конкурсах Еўракамісіі. У Беларусі, напрыклад, існуе вельмі складаная і працяглая працэдура рэгістрацыі праектаў.

«Для рэалізацыі некаторых праектаў гэта было насамрэч непераадольнай цяжкасцю», – прызнае Жан-Эрык Хользапфель.

Гэтае пытанне, паводле яго слоў, ужо абмяркоўваецца з уладамі Беларусі. Павераны Еўракамісіі лічыць, што тэрміны могуць быць скарочаныя за кошт таго, што інфармацыя аб праектах будзе падавацца ў органы дзяржаўнай улады загадзя. Каб да пачатку афіцыйнага працэсу рэгістрацыі там патрабавалася менш часу на азнаямленне з праектам.

Шырокія магчымасці для развіцця

З 1991 года Еўрапейскі Звяз з'яўляецца найбуйнейшым шматбаковым донарам тэхнічнай дапамогі Беларусі. Выканаўчы дырэктар Каардынацыйнага бюро Праграмы TACIS Еўрапейскага Звязу ў Беларусі Леанід Арлоў адзначае, што за гэты час рэалізаваныя прыкладна 330 праектаў, агульны кошт якіх складае 210 мільёнаў еўра.

Атрымальнікамі тэхнічнай дапамогі ЕЗ з'яўляюцца як рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, так і органы мясцовай улады, універсітэты, грамадскія аб'яднанні, навукова-даследчыя ўстановы.

Еўразвяз падтрымлівае ў Беларусі праекты па кіраванні мяжой, міграцыі, ахове навакольнага асяроддзя, праекты ў сацыяльнай сферы, мінімізацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У апошнія гады міжнародную дапамогу ўсё часцей аказваюць рэгіёнам. Узрастае доля праектаў з партнёрамі з сумежных краін. А інвестыцыйны кампанент праграмы TACIS узмацняецца.

Нядаўна, напрыклад, завяршылася рэалізацыя найбуйнейшага інвестыцыйнага праекту праграмы ў Беларусі – будаўніцтва грузавога мытнага тэрмінала «Казловічы-2». На яго будынак былі выдзеленыя 16 мільёнаў еўра.

Па словах Леаніда Арлова, хутка пачнецца рэалізацыя праграмы па падтрымцы энергетычнага сектара краіны. Другі буйны блок – гэта праекты, якія здзяйсняюцца некалькімі краінамі. І трэці блок – праграмы супрацоўніцтва ў рамках еўрапейскага інструмента добрасуседства.

Напісаць каментар (1)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (25993)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6029)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5219)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4412)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4024)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3898)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3795)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3683)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3620)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3438)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: