banner1 banner1 banner1

22.02.2008

Таемныя сустрэчы міністра Мартынава ў Нямеччыне 7

12:26, — Палітыка

Як стала вядома, афіцыйны Менск зрабіў неафіцыйны сыгнал Бэрліну і Брусэлю. Паводле прадстаўнікоў нямецкай палітычнай клясы, нядаўнюю сустрэчу міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўніцтвам нямецкага МЗС можна разглядаць “як знак гатовасьці Беларусі да дыялёгу з Эўразьвязам”.

На бэрлінскія перамовы беларускі міністар прыбыў зь Мюнхэну пасьля заканчэньня 44-й міжнароднай канфэрэнцыі па пытаньнях палітыкі бясьпекі (9—10 лютага).

Нягледзячы на ўдзел у перамовах высокага кіраўніцтва замежнапалітычных ведамстваў Нямеччыны і Беларусі, пра візыт міністра Мартынава ў Бэрлін няма ніякіх афіцыйных зьвестак. Як зь нямецкага, так і зь беларускага боку. Крыніца ў нямецкім МЗС нават на ўмовах ананімнасьці пагадзілася толькі пацьвердзіць сам факт сустрэчы.

Экспэрт Нямецкай рады па зьнешняй палітыцы Аляксандар Рар у размове з “Радыё Свабодай” таксама быў нешматслоўны. “Я магу толькі сказаць, што сустрэча адбылася з цэлай групай нямецкіх дэпутатаў і вышэйшых прадстаўнікоў нямецкага МЗС. На ёй у вельмі адкрытай размове і вельмі жорсткім тонам як з таго, так і зь іншага боку, аднак, тым ня менш, вельмі шчыра і з даверам было праартыкулявана пра шляхі збліжэньня Эўрапейскага Зьвязу зь Беларусьсю”, - кажа нямецкі палітоляг.

Дэпутатка Бундэстагу і Эўрапарлямэнту ад партыі “зялёных” Элізабэт Шродтэр патлумачыла скупасьць інфармацыі закрытым характарам сустрэчы. “Паводле існуючых эўрапейскіх правілаў, кантакты на вышэйшым узроўні паміж ЭЗ і Беларусьсю афіцыйна не існуюць, перадусім з тымі асобамі, якія служаць беларускаму рэжыму і адказваюць за цяперашнюю палітычную сытуацыю.Аднак такія кантакты адбываюцца. Неафіцыйныя сустрэчы афіцыйных асобаў, якія ніяк не асьвятляюцца ў СМІ”, - сьцьвярджае дэпутатка.

Як кажуць нямецкія суразмоўцы, “у часе такіх сустрэчаў адбываецца штосьці большае, чым абмен вядомымі аргумэнтамі”.

Больш зьмястоўны камэнтар да візыту спадара Мартынава ў Бэрлін дала дэпутатка Бундэстагу ад сацыял-дэмакратычнай партыі, старшыня падкамітэту ПА АБСЭ па Беларусі Ута Цапф.

Выступаючы на нядаўнім паседжаньні Бундэстагу, яна заявіла, што “наведаньне міністрам Мартынавым канфэрэнцыі па бясьпецы і ягоныя далейшыя перамовы ў Бэрліне прасыгналізавалі пра гатовасьць краіны да дыялёгу з Эўропай… Мартынаў сказаў: “It takes two to tango” (“каб станцаваць танга, трэба двое”). Так, сапраўды. Аднак тое, што цяпер назіраецца паміж эўрапейскімі краінамі і Беларусью, нагадвае хутчэй ча-ча-ча ці нейкія скокі”. (Сьмяецца.)

Паводле спадарыні Цапф, Беларусь, праўдападобна, аналізуе свае праблемы. У сувязі з цяперашняй сытуацыяй з расейскімі энэргапастаўкамі краіна “эканамічна зацікаўленая ва ўмацаваньні стасункаў з Эўропай”.

“Аднак толькі дэмакратычныя рэформы ў гэтай краіне змогуць стварыць сапраўдныя падставы для супрацоўніцтва з Эўропай, для паляпшэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва і да выйсьця са стану ізаляцыі, у якую Беларусь сама ж сябе загнала”, — падкрэсьліла нямецкая сацыял-дэмакратка

.

Як перакананая Ута Цапф, “Нямеччына, як і Эўразьвяз, хоча працягнуць руку Беларусі. Ініцыятыва Бундэстагу адносна зьніжэньня кошту візаў — свайго роду каменьчык у гэтым мазаічным працэсе. Гэта свайго роду галоўная заяўка на дыялёг, заяўка на танец, але на такі, як танга”.

У беларускім МЗС бэрлінскую сустрэчу ніяк не камэнтуюць. На апошнім брыфінгу для журналістаў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў чарговым разам падкрэсьліў гатовасьць Менску ўсталяваць прагматычныя стасункі з Эўропай. “Эўразьвяз — адзін з нашых найвялікшых партнэраў, найперш гандлёва-эканамічных. Гэта таксама наш сусед, які, як кажуць, даецца ад Бога”.

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5916)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5725)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4641)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (3943)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3941)

3.10, 15:58, — Палітыка

Белорусские «выборы» взглядом украинских журналистов (3821)

29.09, 18:27, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3747)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3741)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3438)

3.10, 18:11, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (3417)

6.10, 14:51, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: