banner1 banner1 banner1

23.02.2008

Моладзь выйшла на плошчу Незалежнасьці з транспарантам «Свабоду Кіму!» фатаздымкі

17:49, — Палітыка

Актывісты арганізацыі “Малады фронт” цягам дня ладзілі акцыі. Раніцай акцыю, прысьвечаную афіцыйнаму сьвяту — Дню абаронцаў айчыны. Увечары – акцыю салідарнасьці з Андрэем Кімам.

Некалькі юнакоў і дзяўчат раніцай перадалі дзяжурнаму менскага ваенкамату зварот і букет белых і чырвоных кветак. У звароце яны павіншавалі вайскоўцаў і выказалі спадзяваньне, што ў беларускім войску прыслухаюцца да іх рэкамэндацый, сярод якіх — адмова ад прымусовай службы ў войску і пераход на кантрактную сыстэму, паведамляе «Радыё Свабода».

Маладафронтаўцы перадалі зварот ня толькі ў вайсковы камісарыят. Некалькі асобнікаў яны даслалі ў Міністэрства абароны і райваенкаматы.

У звароце яны, у прыватнасьці, напісалі:

“Мы, як эўрапейская патрыятычная моладзь Беларусі, нагадваем вам, што беларускае войска мае амаль тысячагадовую гісторыю, i сёньня вы, як нашчадкі вялікага гонару гетмана Астроскага, слаўных перамогаў Biтaўтa Вялікага, адвагі Касьцюшкі, мусіце, гледзячы на гісторыю, разумець, што толькі прафэсійнае, дзеяздольнае войска, заснаванае на эўрапейскай кантрактнай сыстэме, будзе выклікаць ня толькі павагу ў вачох уласнага народу, але й ўяўляць сур'ёзную моц”.

А 5 вечара некалькі маладафронтаўцаў спачатку паспрабавалі зрабіць акцыю ў падтрымку Андрэя Кіма насупраць будынку КДБ, але пабачыўшы міліцыянтаў у цывільным, прайшлі далей на плошчу Незалежнасьці. Там насупраць Дому ўраду юнакі некалькі хвілінаў прастаялі з расьцяжкай: “Свабоду Андрэю Кіму!”.

Андрэя Кіма затрымалі пад час разгону акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. Яго трымаюць у сьледчым ізалятары. Хлопца абвінавачваюць у пагрозе міліцыянту, супрацоўніку ДАІ, які яго затрымліваў. Маладафронтаўцы выступілі ў абарону Андрэя Кіма, нягледзячы на тое, што ён з’яўляецца сябрам іншай незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва”. Яны патлумачылі, што за іх паплечнікаў – Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча змагаліся актывісты усіх моладзевых арганізацый.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: