Беларускія біятланісты засталіся без медалёў чэмпіянату Еўропы
9:42, — Спорт
Выступ беларускіх біятланістаў на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі стала самым няўдалым пасля 2002 года: зборная вяртаецца дамоў без медалёў.
24 лютага, у заключны дзень спаборніцтваў, у эстафетных гонках мужчынскі і жаночы квартэты занялі сёмыя месцы. За мужчынскую каманду выступалі Сяргей Новікаў, Аляксандр Сыман, Сяргей Сімцоў і Рустам Валіўлін, за жаночую – Анастасія Грушэцкая, Надзея Скардзіна, Карына Савосік і Вольга Цецярук, паведамляе БелаПАН.
Апошнія пяць гадоў прадстаўнікі Беларусі пастаянна заваёўвалі медалі чэмпіянату Еўропы: у 2007 годзе – 6 (3 залатыя, 1 срэбную і 2 бронзавыя), у 2006-м – 6 (4, 1, 1), у 2005-м – 1 (1, 0, 0), у 2004-м – 7 (2, 3, 2), у 2003-м – 8 (1, 3, 4).
У агульным медальным заліку ЧЕ-2008 першае месца падзялілі Расея і Украіна (па 3, 1, 2). Далей – Малдова, Польшча (па 1, 0, 0), Нарвегія (0, 3, 1), Чэхія (0, 2, 2), Нямеччына (0, 1, 0) і Балгарыя (0, 0, 1).
Еўрапейскае першынство 2009 года пройдзе ва Уфе (Расея).





