10 чэрвеня 2026, Серада, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы патрабуюць спыніць зьдзек з сям'і Казуліных

Праваабарончы цэнтр "Вясна" распаўсюдзіў заяву з прычыны абуральных і незаконных дзеяньняў беларускай улады ў дачыненьні да сям’і палітвязьня Аляксандра Казуліна.

“23 лютага адбылася трагічная падзея — пайшла з жыцьця Ірына Казуліна, жонка вязьня сумленьня, экс-кандыдата ў прэзідэнты краіны Аляксандра Казуліна. Нягледзячы на трагедыю ў сям’і, беларускія ўлады адмаўляюць палітвязьню ў магчымасьці прыняць удзел у пахаваньні жонкі. Хоць адпаведная працэдура кароткатэрміновага вызваленьня ў выключных абставінах (у тым ліку, сьмерці блізкіх сваякоў) прадугледжаная існым заканадаўствам. Гэтая акалічнасьць чарговы раз упэўнівае ў выключна палітычна матываваным перасьледзе Аляксанда Казуліна з боку кіраўніцтва краіны”, - падкрэсьліваецца ў заяве.

Праваабаронцы расцэньваюць адмову ўладаў вызваліць А. Казуліна для ўдзелу ў пахаваньні жонкі як “жорсткае, бесчалавечнае абыходжаньне і парушэньне Канвенцыі супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня, ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь”.

У заяве праваабронцы таксама нагадваюць пра асабістую адказнасьць кіраўніцтва краіны за жыцьцё і далейшы лёс асуджанага Аляксандра Казуліна, які абвясьціў бестэрміновую галадоўку пратэсту, і патрабуюць ад уладаў спыніць зьдзек з сям’і Казуліных і безумоўнага і неадкладнага вызваленьня палітвязьня Аляксандра Казуліна.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках