9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Незалежны Я»

Сёлета Беларуская Народная Рэспубліка адсвяткуе 90 год з дня свайго заснавання. Беларускія гурты пакуль не могуць пахваліцца такой доўгай гісторыяй, але ім ёсць што сказаць з нагоды юбілею. Такую магчымасць дае ім адмысловая музычная складанка “Незалежны Я”, прымеркаваная да ўрачыстай даты.

Альбом змесціць 15 песень рознай тэматыкі і накірунку, не прадстаўленых дагэтуль у музычных альбомах або сінглах. Удзел у праекце возьмуць такія гурты як “Тарпач”, “Акропаль”, Rostra, “Ска!РБ”, Garadzkija і г.д. Сюрпрызам стане прэзентацыя новай песні “Тры чарапахі” гурта “Н.Р.М”, трэка гурта Zet, песні “Гэй, наперад” на словы Янкі Купалы ад IQ-48.

Вось што кажуць музыкі пра свой удзел у праекце і значэнне складанкі.

Піт Паўлаў, гурт Garadzkija: “У складанцы будзе яшчэ не чутая наша песня, калісьці напісаная для альбому “Я нарадзіўся тут”. Удзел калектыва Garadzkija ў гэтым праекце азначае падзяку Радзе БНР, якая ў свой час заявіла пра існаванне нашай краіны. У выніку гэтага сёння існуе Рэспубліка Беларусь. Калі б не было БНР, то, хто ведае, ці не называўся б зараз наш край Паўночна-Заходнім?”

Анатоль, гітарыст “Акропаль”: ”Падрыхтоўка складанкі да 90-годдзя БНР выклікае толькі станоўчыя эмоцыі. Гэта, сапраўды, падзея, якую трэба вылучыць, бо на пачатку ХХ ст. быў не толькі закладзены грунт нашай дзяржаўнасці, але і завяршыўся важны этап у фарміравання беларускай нацыі.”

Фармаванне складанкі працягваецца! Каб песня трапіла на кружэлку, трэба да 2 сакавіка даслаць ейны запіс на e-mail 25sakavika@gmail.com, пазначыўшы мабільны тэлефон для зваротнай сувязі. Галоўнае патрабаванне - беларускамоўнасць і эксклюзіўнасць матэрыялу.

Складанка "Незалежны Я" будзе распаўсюджвацца бясплатна з 20 сакавіка 2008 году. Каб атрымаць складанку, звяртайцеся на адрас 25sakavika@gmail.com, пакідайце вашыя каардынаты на сядзібе БНФ.

«Тузін Гітоў»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках