У БДУ гатовыя дапамагчы сям’і Ірыны Казулінай
16:13, — Грамадства
Як паведаміла «Радыё Рацыя» кіраўніца прэс-службы Белдзяржуніверсітэту Вольга Шчадрына, у выпадку, калі блізкія Ірыны Казулінай звернуцца ў ВНУ па дапамогу для арганізацыі пахавання, такая дапамога будзе аказаная.
Таксама прадстаўнікі БДУ сказалі, што возьмуць удзел у самой цырымоніі, тым больш, што Ірына Казуліна - не толькі жонка былога рэктара Аляксандра Казуліна, але і сама працавала ва ўніверсітэце.




