9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павіншаваў Рауля Кастра

6

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рауля Кастра Руса з абраннем на пасаду старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў "высокі ўзровень" наяўных стасункаў паміж Беларуссю і Кубай і выказаў надзею на далейшае пашырэнне ўзаемавыгаднага і трывалага супрацоўніцтва дзвюх краін на аснове паразумення і даверу.

Беларускі кіраўнік выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Рауля Кастра Куба «працягне правядзенне палітыкі паслядоўнага адстойвання нацыянальных інтарэсаў, паспяхова рэалізуе планы, накіраваныя на далейшы рост дабрабыту кубінскага народа».

Лукашэнка накіраваў таксама пасланне Фідэлю Кастра ў сувязі з яго сыходам з пасады старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы. "Ваша імя ўпісанае ў летапіс нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў Лацінскай Амерыкі супраць неакаланізма. Вы стаялі ля вытокаў стварэння першай у гісторыі насамрэч суверэннай кубінскай дзяржавы", – гаворыцца ў пасланні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што менавіта ўкладанне Фідэля Кастра ў плённае супрацоўніцтва паміж Кубай і Беларуссю стала надзейнай асновай дружалюбных стасункаў дзвюх краін. "Для Вашых шматлікіх прыхільнікаў ва ўсім свеце Вы – заўсёды яркі прыклад палымянага служэння Бацькаўшчыне, справе свабоды і незалежнасці", – падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках