banner1 banner1 banner1

26.02.2008

50 тысяч подпісаў за свабоду сумлення 1

11:33, — Палітыка

Больш як 50 тысяч подпісаў за змяненне закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» сабралі актывісты пратэстанцкіх цэркваў і сябры аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

Акцыю можна назваць унікальнай, бо такая колькасць подпісаў збіралася толькі падчас кампаній па выбарах прэзідэнта, паведамляе «Нямецкая хваля».

Сёння подпісы будуць перададзеныя ў Канстытуцыйны суд, далей – у парламент і беларускаму кіраўніку. «Мы будзем спрабаваць перадаць гэтыя подпісы асабіста. Да подпісаў будзе прыкладзены зварот, дзе мы будзем выкладаць, якія нормы мы хацелі б змяніць і чаму», – дзеліцца планамі юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін.

Прыняты ў 2002 годзе закон «Аб свабодзе сумлення і аб рэлігійных арганізацыях» рэзка і неканстытуцыйна звузіў прапаведніцкую дзейнасць у краіне.

«Нялёгкая задача сабраць 50 тысяч подпісаў у краіне, дзе няма свабоды сумлення. Якая замацаваная ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, але насамрэч, на жаль, за чытанне Бібліі з таварышамі, з сябрамі дому, можна атрымаць арышт на 10 сутак, і ўсё гэта па заканадаўстве», – гаворыць Георгій Вязаўскі, пастар суполкі баптыстаў «Запавет Хрыста».

Слуханні ў Еўрапарламенце

Арганізатары не ўтойваюць, што маюць намер прасіць дапамогі ў міжнароднай супольнасці. Копіі подпісаў будуць перададзеныя ў Еўрапарламент, бо, свабода сумлення, тлумачыць палітык Аляксей Шэін, не менш важная, чым іншыя свабоды.

«Адным з вынікаў нашай кампаніі, як я спадзяюся, павінна стаць тое, што заходнія грамадствы ўключаць забеспячэнне гэтага права як адзін з крытэраў ацэнкі дэмакратычнасці сітуацыі ў Беларусі ў цэлым. І уключаць яго ў перамоўны працэс, які ідзе цяпер паміж краінамі Захаду і беларускай уладай», – спадзяецца Аляксей Шэін.

Паводле яго слоў, арганізатары збору подпісаў будуць дамагацца правядзення спецыяльных слуханняў па рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі.

Акультызм – іншае справа

Зрэшты, гаворачы пра свабоду, дэмакратыю і шырокі доступ місіянераў да парафіянаў, актывісты акцыі выступаюць за жорсткія абмежаванні для акультных практык. Ідэя ўвесці забарону на дзейнасць астролагаў, чараўнікоў і інш., на думку біскупа суполак хрысціян поўнага Евангелля Вячаслава Ганчарэнкі, гэта нармальная рэакцыя разважных людзей, прычым і вернікаў, і няверуючых.

«Трэба сёння цвяроза ацэньваць сітуацыі і біць у званы. Таму што ёсць сур'ёзныя хваробы, якія развіваюцца ў грамадстве ў выніку так званай паліткарэктнасці, калі грамадства ўсё праглынае», – мяркуе пастыр.

Традыцыйныя канфесіі абараняюцца

А вось праваслаўны святар Аляксандр Шрамко не бачыць сілаў у грамадстве, якія здольныя змяніць наяўныя рэлігійныя правілы. Справа ў тым, што так званыя традыцыйныя рэлігіі закон цалкам задавальняе.

«Праваслаўныя і каталікі тут саюзнікі. Яны атрымалі практычна аднолькавыя правы, магчымасць складаць пагадненні, усталёўваць нейкія адмысловыя стасункі з дзяржавай», – адзначае Шрамко.

Ён мяркуе, што прадстаўнікі традыцыйных рэлігій баяцца канкурэнцыі. Адной з прычын прыняцця закона стала тая акалічнасць, што колькасць суполак хрысціян поўнага Евангелля, так званых «пяцідзесятнікаў», перасягнула колькасць каталіцкіх суполак. Праўда, за 5 гадоў існавання закона, прызнае Аляксандр Шрамко, сітуацыя не змянілася.

Напісаць каментар (1)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11334)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6628)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5157)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4807)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4244)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4148)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4097)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4011)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3753)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3278)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: