banner1 banner1 banner1

26.02.2008

Xtep дапаможа беларускім алімпійцам 2

14:38, — Спорт

Xtep дапаможа беларускім алімпійцам

Беларускія спартсмены неўзабаве змогуць прымерыць экіпіяванне, у якім ім маецца выступаць на Алімпіядзе-2008 у Пекіне. Паводле дамоўленасці, узоры алімпійскай спартовай формы павінны прыбыць у Менск у канцы лютага, паведаміў генеральны сакратар НАК Георгій Катулін сёння на працоўнай нарадзе з трэнерамі нацыянальных зборных у Міністэрстве спорту і турызму.

Ён адзначыў, што кітайская фірма-вытворца Хtep бясплатна забяспечыць неабходным экіпіяваннем беларускіх алімпійцаў. Больш за тое, калі нашы атлеты стануць прызёрамі ХХIХ летніх Алімпійскіх гульняў, яны атрымаюць ад гэтай кампаніі немалыя бонусы — за першае месца $10 тыс., за другое — $5 тыс., а за трэцяе — $3 тыс. Пасля праверкі ўзораў формы на адпаведнасць памерам вытворцы абяцаюць зрабіць поўны камплект экіпіявання для беларускіх спартсменаў, уключна паралімпійцаў. Агульная замова беларускага боку, а гэта каля паўтысячы камплектаў, будзе гатовая ў красавіку, удакладніў Георгій Катулін.

Старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы да Алімпіяды-2008 віцэ-прэм'ер Аляксандр Касінец падкрэсліў, што ўрад робіць усё магчымае для таго, каб наша спартовая дружына падышла да стартаў у Пекіне ў аптымальным стане. Калі ў працэсе падрыхтоўкі ўзнікаюць праблемы, то яны вырашаюцца і будуць вырашацца аператыўна. На думку віцэ-прэм'ера, у 164 дні, якія засталіся да Аліпійскі гульняў, беларускія спартсмены могуць заваяваць яшчэ нямала ліцэнзій.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгораў дадаў, што пропуск на Алімпіяду-2008 павінны яшчэ атрымаць нашы баксёры, бадмінтаністы, дзюдаісты, пяціборцы, стрэлкі з лука і коннікі. Нялёгкая задача стаіць перад жаночымі зборнымі Беларусі па баскетболе і хакею на траве, якіх чакаюць неўзабаве і кваліфікацыйныя перадалімпійскія турніры. На сёння, нагадаў міністр, у актыве беларускіх спартсменаў 142 алімпійскія ліцэнзіі ў 15 відах спорту, паведамляе БелТА.

Напісаць каментар (2)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (4896)

1.09, 13:55, — Палітыка

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (4687)

4.09, 9:47, — Культура

Урад у поўным правале (4358)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Дешевая отмазка (4188)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4107)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4078)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (3996)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3555)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3256)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (2963)

6.09, 14:52, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: