Менгарвыканкам не прыняў рашэння аб пахаванні Ірыны Казулінай
14- 26.02.2008, 17:07
У Менскім гарвыканкаме сваякам жонкі палітвязня Ірыны Казулінай сёння адказалі, што вырашэнне пытання аб дазволе пахаванняў «не ў іх кампетэнцыі». Цяпер сям'я Казуліных перадае просьбу ў Савет міністраў.
З просьбай аб выдзяленні месца для пахавання на Маскоўскіх могілках было накіраванае ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт на імя яго старшыні Міхаіла Паўлава.
Аляксандр Казулін таксама звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з асабістай просьбай аб выдзяленні месца на Маскоўскіх могілках для пахавання Ірыны Казулінай. Ліст з такой просьбай быў перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта.