9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: «Грандыёзныя поспехі нашай сельскай гаспадаркі – не больш як пшык…»

3

Нядаўна паводле афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі прайшло паведамленне, што экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў краіны СНД у 2007 годзе ўзрос у 2,3 разы, у далёкае замежжа – у 2,6 разоў. Усяго ў 2007 годзе прадукцыя АПК Беларусі накіроўвалася ў 56 краін свету.

Аб'ём экспарту перавысіў $1,2 млрд., што амаль на 35% больш, чым у 2006 годзе. Старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук лічыць, што сельскагаспадарчага цуду насамрэч няма.

– З аднаго боку, гэта, вядома, выдатна, што так імкліва вырас беларускі экспарт харчавання за мяжу, – сказаў Ярашук «Белорусскому партизану». – Сваю ролю адыграў падвышаны попыт на прадукты харчавання, і асабліва, на малочныя прадукты – сыры, сухое малако і інш. У шкоду ўнутранаму рынку беларускія вытворцы сканцэнтравалі сваю ўвагу як раз на апошнім.

З іншага боку, трэба глядзець на нашу сельскую гаспадарку ў комплексе. Паводле афіцыйнай статыстыкі, рэнтабельнасць беларускага Аграпрома ў 2007 годзе склала 6 працэнтаў. На 1 га сельгасугоддзяў дзяржавай укладвалася 190 даляраў – вялізная сума. Калі палічыць гадавы цыкл укладанняў у сельскагаспадарчы сектар, то ён атрымліваецца ўсё роўна стратным. І самае крыўднае ў гэтай сітуацыі, што падвышэнне экспарту практычна ніяк не паўплывала на канкурэнтаздольнасць і эфектыўнасць нашай сельскагаспадарчай вытворчасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках