banner1 banner1 banner1

27.02.2008

Ніна Шыдлоўская: Казуліна вызваляць датэрмінова, але не 28 лютага 1

11:08, — Палітыка

Беларускія ўлады ў выніку будуць змушаныя датэрмінова вызваліць экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, але адбудзецца гэта не 28 лютага. Такое меркаванне выказала АФН былая прэс-сакратарка Казуліна, намесніца старшыні МГС «Бацькаўшчына», Ніна Шыдлоўская.

«Прагназаваць складана, вельмі», – сказаў яна, кажучы пра магчымасць вызвалення палітвязня адразу пасля заканчэння трохдзённага водпуску, які беларускія ўлады далі палітыку на пахаванне сваёй жонкі.

«Мне здаецца, што 28 лютага Казулін усё ж вернецца ў калонію», – лічыць Шыдлоўская.

«Улады не могуць сабе дазволіць "здацца" вось так – адразу, але неўзабаве будуць думаць, як «прыгожа», не выявіўшы слабасці, выйсці з гэтай сітуацыі», – растлумачыла суразмоўніца.

«Але думаю, што ў выніку Казуліна ўсё-ткі вызваляць датэрмінова», – выказала надзею Шыдлоўская.

Паводле яе слоў, надзею на датэрміновае вызваленне Казуліна далі самі ўлады, змушаныя пасля трохдзённай паўзы, а фактычна адмовы, усё-ткі даць палітыку кароткатэрміновы водпуск.

«Усе падводныя камяні, натуральна, не вядомыя. Але далей замоўчваць факт смерці жонкі палітыка Казуліна на афіцыйным узроўні было ўжо немагчыма», – адзначыла Шыдлоўская.

«Мне здаецца, што асяродак Лукашэнкі нарэшце зразумеў: калі Казуліна не адпусцяць развітацца з жонкай, зваротнай дарогі ўжо не будзе. Мяжа нялюдскасці і цынізму будзе пройдзеная, – падкрэсліла яна. – А гэта пагражае высокім чынам як унутры Беларусі, так і на міжнародным узроўні».

Паводле яе слоў, у значнай ступені на рашэнне аб падаванні Казуліну водпуску паўплывала і акцыя грамадзянскай салідарнасці, якая адбылася ўчора ў Менску.

«Калі пры мінімальнай інфармацыі пра час збору на Кастрычніцкай плошчы сабраліся больш за тысячу чалавек, то ў наступныя дні такія акцыі набылі б масавы характар», – адзначыла суразмоўніца.

«А такое развіццё падзей ужо пагражае сур'ёзнымі наступствамі для ўлады», – склала Шыдлоўская.

Напісаць каментар (1)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: