9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стратныя дзяржпрадпрыемствы прададуць за 11 еўра

36

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 113 ад 25 лютага 2008 года, паводле якога, прадпрыемствы, кошт якіх роўны нулю або адмоўнай велічыні, будуць прадавацца за адну базавую велічыню.

Цяпер памер базавай велічыні ў Беларусі складае 35 тыс. рублёў (11 еўра, або 16 даляраў), нагадвае Тэлеграф.

Стратныя прадпрыемствы будуць прадавацца на конкурсных умовах з пачатковай цаной у памеры 20% ад ацэначнага кошту на першае студзеня гэтага года.

Ва ўказе прадугледжаныя ўмовы продажу ў працэсе прыватызацыі недзяржаўным юрыдычным асобам прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў стратных дзяржаўных арганізацый на конкурснай аснове пры ўмове падавання імі інвестыцыйнага праекту, які прайшоў ва ўсталяваным заканадаўствам парадку экспертызу па развіцці арганізацыі-пакупніка, у тым ліку ў частцы выкарыстання набытага прадпрыемства як маёмаснага комплексу.

Пакупнікі стратных прадпрыемстваў абавязаныя будуць рэалізаваць інвестыцыйны праект, сацыяльныя праграмы набытага прадпрыемства. Таксама пакупнік абавяжацца захоўваць працоўныя месцы на перыяд пагашэння запазычанасці стратнай дзяржаўнай арганізацыі.

Таксама новы ўладальнік стратнага прадпрыемства бярэ на сябе ўсе даўгі стратнага дзяржпрадпрыемства.

Арганізацыям-пакупнікам, якія набылі прадпрыемства як маёмасны комплекс, даецца адтэрміноўка на тры гады пагашэння запазычанасці ў частцы запазычанасці набытай стратнай дзяржаўнай арганізацыі. Сюды ўваходзяць адтэрміноўка па выплаце падаткаў, збораў (пошлін) у дзяржбюджэт, па мытных плацяжах згодна з мытным заканадаўствам, па вяртанні бюджэтных пазык, уключна працэнты за карыстанне імі, і бюджэтных пазык.

Акрамя таго, арганізацыям-пакупнікам даецца растэрміноўка на шэсць гадоў па аплаце набытага прадпрыемства як маёмаснага комплексу.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках