banner1 banner1 banner1

27.02.2008

Тысячы людзей праводзілі Ірыну Казуліну ў апошні шлях (Фота, відэа) важная навіна 17

13:57, — Палітыка

Тысячы людзей праводзілі Ірыну Казуліну ў апошні шлях (Фота, відэа)

У Менску прайшла цырымонія развітання з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірынай Казулінай. У памінальнай імшы ў Чырвоным касцёле ўзялі ўдзел каля 2000 чалавек. Развітацца з Ірынай Казулінай прыйшла ўся краіна: вядомыя пісьменнікі, мастакі, кампазітары і рэжысёры, лідэры апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі моладзевых рухаў, дыпламаты замежных дзяржаў і простыя грамадзяне.

Да труны з целам Ірыны Казулінай была ўскладзеная вялізная колькасць кветак і вянкоў у нацыянальных бел-чырвона-белых колерах. Людзі не ўтойвалі сваёй жалобы, шмат хто плакаў і выказваў спачуванні блізкім – дочкам Вользе і Юліі і мужу, палітвязню Аляксандру Казуліну, адпушчанаму ўладамі толькі на тры дні для ўдзелу ў пахаванні на патрабаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці.

Цырымонія развітання праходзіла ў Чырвоным касцёле з 20 гадзін 26 лютага да 12 гадзін 27 лютага. Пасля гэтага ў храме прайшла памінальная імша, якую адслужыў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

Труну з памерлай вынеслі з храма на руках і, прайшоўшы некалькі сот метраў, паклалі на катафалк.

Пахаваюць Ірыну Казуліну на могілках вёскі Тарасава, што пад Менскам. Улады не знайшлі месца для яе пахавання на Маскоўскіх і Кальварыйскіх могілках, як таго прасілі сваякі.

Заўтра муж памерлай Аляксандр Казулін павінен вярнуцца ў віцебскую калонію, нягледзячы на тое, што ўвесь свет настойвае на яго вызваленні.

Без вызвалення экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна краіны ЕЗ і ЗША не пойдуць на нармалізацыю стасункаў з афіцыйным Менскам.

Напісаць каментар (17)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11061)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6489)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (4782)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4745)

22.07, 15:46, — Палітыка

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4583)

18.07, 13:37, — Грамадства

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4187)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4074)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4056)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (3961)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3694)

22.07, 16:16, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: