9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах міліцыя разагнала акцыю памяці Ірыны Казулінай

2

У Баранавічах (Берасцейская вобласць) увечары 27 лютага міліцыя разагнала акцыю памяці Ірыны Казулінай.

Як паведаміў БелаПАН сябар каардынацыйнага савета Баранавіцкага кааператыўнага рынку Мікола Чарнавус, каля 30 чалавек выйшлі на цэнтральную плошчу горада, каб ушанаваць памяць І.Казулінай. На плошчы знаходзілася 10 міліцыянтаў. "Мы планавалі стаяць моўчкі з запаленымі свечкамі і партрэтамі Казулінай. Аднак не прайшло і 15 хвілін, як да нас падышоў намеснік начальніка Баранавіцкага ГАУС Аляксандр Сакута і папярэдзіў наконт адміністрацыйнай адказнасці, калі мы не сыдзем", – сказаў М.Чарнавус.

Актывіст прадпрымальніцкага руху паведаміў, што "людзі накіраваліся да крыжа па нявінна забітых бальшавікамі людзях, усталяванага ў скверы недалёка ад цэнтра". "Міліцыя рушыла ўслед за намі. У выніку нас і там разагналі", – сказаў М.Чанавус.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках