9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суцэльныя «развалы» і «правалы»

48

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра «развал» будаўнічай галіны Беларусі і «правалы» з жыллёвым будаўніцтвам у Менску.

"Рашэнне разгледзець сітуацыю на самым высокім дзяржаўным узроўні прынятае ў сувязі з тым, што там (у будаўнічым комплексе – ІФ) цалкам разваленая праца і нараканні з боку насельніцтва каласальныя", – заявіў А.Лукашэнка на нарадзе аб удасканаленні працы будаўнічага комплексу.

"Мы не можам быць задаволеныя ні тэмпамі, ні якасцю, ні цаной будаўніцтва ў Беларусі", – канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, "нават кіраўнік МУС, які курыруе значную для краіны будоўлю (будаўніцтва спартыўнага комплексу “Менск–Арэна" – ІФ) пачынае прыходзіць у шаленства ад кантактаў з будаўнікамі".

Сур'ёзную крытыку Лукашэнка выказаў у адрас праектных арганізацый краіны. "Праектанты – лайдакі, яны нават у свой час офісы папрадавалі, зарплату атрымліваюць больш чым кіраўнік дзяржавы", – сказаў А.Лукашэнка.

Ён таксама канстатаваў, што па-ранейшаму "працягваецца чахарда з коштаўтварэннем на ўсіх этапах будаўніцтва, за два гады выканання праграмы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы будаўнічай галіны яна прафінансаваная толькі на 20%".

А.Лукашэнка таксама адзначае наяўнасць "кадравага голаду" ў будаўнічай галіне краіны. "Дэфіцыт будаўнічых матэрыялаў ліхаманіць унутраны рынак і з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай для рытмічнай працы будаўнічых арганізацый. У гэтым звязку я хацеў бы пачуць ад кантрольных органаў, колькі гадзін у суткі працуюць нашы цэментавыя заводы і цагельні", – заявіў А.Лукашэнка.

Акрамя таго, паводле яго слоў, "няма адчувальных вынікаў па скарачэнні аб'ёмаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, а таксама па тэрмінах і аб'ёмах капітальных рамонтаў жылля".

Лукашэнка таксама звярнуў адмысловую ўвагу "на правалы з жыллёвым будаўніцтвам у Менску".

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках