banner1 banner1 banner1

28.02.2008

Лідэр прадпрымальнікаў просіць вызваліць палітвязня пад заклад

12:33, — Палітыка

Старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Менска Аляксандр Макаеў даў хадайніцтва ў Генеральную пракуратуру Беларусі аб вызваленні пад заклад Андрэя Кіма – 22-гадовага актывіста дэмакратычнага руху, які быў арыштаваны 21 студзеня падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

"Я даў гарантыі, што, калі А.Кім схаваецца ад следства, то я буду несці матэрыяльную адказнасць у памеры 50 базавых велічынь (1 мільён 750 тысяч рублёў). Гэтую заяву ў мяне прыняў дзяжурны пракурор Міхаіл Мальцаў. Паводле яго слоў, заяву перададуць у Менскую гарадскую пракуратуру", – распавёў Алесь Макаеў БелаПАН.

Нагадаем, Андрэй Кім быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску. 31 студзеня ён павінен быў выйсці на свабоду пасля 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту, аднак не быў вызвалены. Як стала вядома, у дачыненні А.Кіма ўзбуджаная крымінальная справа на падставе артыкула 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі). Маладому чалавеку пагражае да шасці гадоў турмы.

19 лютага Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу на змяненне меры спынення ў дачыненні палітвязня. Раней аналагічную скаргу не задаволіў суд Цэнтральнага раёна Менска, дзе яе разгляд праходзіў у закрытым рэжыме.

26 лютага маладому чалавеку споўнілася 22 гады. Дзень нараджэння Андрэй Кім змушаны быў сустракаць у следчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Менску. Маці не дазволілі ў гэты дзень сустрэцца з ім, спаслаўшыся на тайну следства, але дазволілі перадаць сыну невялікую перадачу.

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7434)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6858)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6655)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5939)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5908)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4826)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4594)

14.05, 9:53, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4484)

16.05, 12:32, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4410)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4201)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку