9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран і Беларусь збліжаюцца на ўсіх франтах

«Через годы, через расстояния» збліжаецца Беларусь з краінамі, якія далёкія ад нас толькі геаграфічна: Венесуэла, Кітай, Куба, Іран.

«Праблем і тут няма», – адказвае на пытанні журналістаў амбасадар Ірана ў Беларусі Абдольхамід Фекры і распавядае пра супрацоўніцтва ў чарговай сферы. Больш дакладна, пра наладжванне супрацоўніцтва. А за апошнія чатыры гады беларуска-іранскія стасункі прыкметна прасунуліся наперад ва ўсіх галінах, адзначае газета «Белорусские новости».

Амбасадар Ірана адзначыў, што «паваротным момантам» у нашых стасунках стаў абмен візітамі на вышэйшым узроўні, што завяршыліся падпісаннем важных дакументаў, якія «іграюць вялікую ролю ў стасунках паміж краінамі».

Для наладжвання і паглыблення эканамічных сувязяў ужо ў самыя блізкія месяцы ў Беларусь з візітам прыбудзе міністр прамысловасці шахт Ірана. Бакі абмяркуюць шляхі павелічэння таваразвароту і развіцця супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці.

Па словах дыпламата, Беларусь і Іран ужо распрацавалі асобныя падыходы для нарошчвання таваразвароту. Так, былі падрыхтаваныя спісы экспартных тавараў. Плануецца, што яны будуць мець іншыя мытныя стаўкі, што дасць магчымасць павялічыць іх пастаўкі.

Паабяцаная дапамога і сумеснай вытворчасці аўтамабіляў маркі «Саманд». Як распавёў іранскі амбасадар, прамысловая група «Іран Ходра» гатовая інвеставаць 30-40 млн. даляраў у наладжванне зварачнага цэха. Яны разлічылі, што зборка кузаваў у Беларусі дазволіць знізіць сабекошт машын і павялічыць іх продажу.

Абдольхамід Фекры таксама гаварыў пра актыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў галіне нафтаздабычы і нафтараспрацоўкі. Дыпламат паабяцаў, што сувязі ў гэтай галіне будуць развівацца і стануць «маштабнымі і разнапланавым». У прыватнасці, перарастуць у супрацоўніцтва ў газавай галіне і сферы нафтахіміі.

Акрамя таго, працягваецца праца па адкрыцці ў Беларусі банка з іранскім капіталам. Тэрміны яго адкрыцця пакуль назваць складана, іранскі бок усё яшчэ збірае неабходныя дакументы. Амбасадар асобна адзначыў, што складанасцяў ніякіх не ўзнікае, і падзякаваў кіраўніцтву Нацбанку Беларусі за «вельмі цеснае супрацоўніцтва і ўсебаковае садзейнічанне».

Бакі таксама ўзаемадзейнічаюць і па іншых пытаннях: іранцам прапанавалі пяшчаны кар'ер у Гомельскай вобласці для здабычы інгрэдыентаў для цэменту. Пакуль эксперты гэтай краіны праводзяць экалагічную экспертызу пяску. Але іранскі дыпламат з аптымізмам глядзіць на супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці і паставак будматэрыялаў.

Падкрэсліўшы выключна сяброўскія стасункі паміж дзвюма краінамі, Фекры заявіў пра прынцыповую гатоўнасць Ірана дапамагчы Беларусі ў будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС. Пры чым у любых сферах, будзь тое вылучэнне фінансавых сродкаў, навучанне беларускіх спецыялістаў, абмен досведам або усталёўка абсталявання. Але пры дзвюх умовах: калі беларускі бок зробіць афіцыйны запыт аб дапамозе, і калі ў Ірана будзе магчымасць яе аказаць.

«Нягледзячы на ўзніклыя складанасці, Іран адкрыў новы шлях – мірнае выкарыстанне ядзернай энергіі, і гатовы падзяліцца сваімі дасягненнямі з усімі, хто мае мірныя мэты», – заявіў іранскі дыпламат.

Пасля заканчэння прэс-канферэнцыі Абдольхамід Фекры пажадаў беларускаму народу шчасця, дабрабыту і росквіту.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках