banner1 banner1 banner1

28.02.2008

«Міжнародную амністыю» заклікалі прызнаць Андрэя Кіма вязнем сумлення

16:35, — Палітыка

Прадпрымальнікі звярнуліся да праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" з заклікам прызнаць Андрэя Кіма вязнем сумлення. Пра гэтым БелаПАН паведаміў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік.

Паводле яго слоў, 26 лютага адпаведны зварот быў накіраваны ў адрас цэнтральнага офіса "Міжнароднай амністыі" ў Лондане і яе маскоўскага аддзялення. У ім адзначаецца, што А.Кіму прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні крымінальнага злачынства, адказнасць за якое прадугледжаная артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (гвалт альбо ўжыванне гвалту ў дачыненні працаўніка міліцыі).

"Па версіі следства, гвалт з боку Андрэя Кіма ў дачыненні працаўніка міліцыі меў месца 21 студзеня 2008 года падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. У аснову доказаў пакладзеныя аператыўныя здымкі спецслужб. Паводле вынікаў практыцы закрытых судовых працэсаў, якая склалася ў Беларусі, ён можа быць прысуджаны да пазбаўлення свабоды тэрмінам да шасці гадоў", – гаворыцца ў лісце.

"Сапраўднай жа прычынай крымінальнага пераследу Андрэя Кіма з'явілася тое, што 10 студзеня 2008 года падчас адной з такіх акцый пратэсту ім быў вывешаны забаронены ўладамі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг перад будынкам парламента і ўрада. Арышт і крымінальны пераслед Андрэя Кіма прама звязаныя з гэтымі яго дзеяннямі", – лічаць прадпрымальнікі.

"Мы заклікаем ацаніць правамернасць крымінальнага пераследу Андрэя Кіма згодна з Дэкларацыяй ААН асноўных прынцыпаў правасуддзя для ахвяр злачынстваў і злоўжыванняў уладай і абвясціць яго вязнем сумлення. Ваша кампетэнтная ацэнка, магчыма, прадухіліць пазапраўнае судовае рашэнне ў дачыненне Андрэя Кіма", — гаворыцца ў звароце.

"Наш ліст – гэта першая заяўка. Пасля мы перададзім усе матэрыялы справы А.Кіма, бо "Міжнародная амністыя" вельмі скрупулёзна ставіцца да ўсіх пытанняў па прызнанні чалавека палітычным зняволеным і вязнем сумлення", — адзначыў І.Леднік.

Нагадаем, А.Кім быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску. 31 студзеня ён павінен быў выйсці на свабоду пасля 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту, аднак не быў вызвалены. Як стала вядома, супраць А.Кіма была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 364 КК

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7432)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6856)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6651)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5937)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5908)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4824)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4588)

14.05, 9:53, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4474)

16.05, 12:32, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4408)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4199)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку