9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўжо нестабільна

2

Цэнтр глабальнага развіцця і інстытут Брукінса прадставіў індэкс нестабільнасці краін, у якім Беларусь займае 81 месца. Пры гэтым спецыялісты лічаць, што ў Беларусі найбольш цяжкая палітычная сітуацыя.

Сярод краін былога СССР найбольш стабільнае становішча ў Латвіі, якая займае 136 пазіцыю ў рэйтынгу.

Найбольш нестабільнае становішча сярод краін былога СССР цяпер у Расеі – яна знаходзіцца на 65 месцы спісу. Малдова (88 месца), Казахстан (89 месца) і Грузія (90 месца) больш стабільныя ў параўнанні з Беларуссю, мяркуюць амерыканскія эксперты.

Самай стабільнай дзяржавай у свеце прызнаная Славакія, а самай няўстойлівай – Самалі, паведамляе беларуская служба Радыё "Свабода".

Падчас вызначэння рэйтынгу той ці іншай краіны ўлічваліся такія крытэры, як агульны стан эканомікі, палітычная сітуацыя, бяспека і тэмпы сацыяльнага развіцця. Дзяржавы, якія атрымалі найменшую колькасць балаў, занялі першае месца ў спісе самых нестабільных краін. Самыя ўстойлівыя дзяржавы апынуліся ў канцы спісу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках