banner1 banner1 banner1

29.02.2008

За інтэрнэт-цэнзуру Эўразьвяз будзе ўводзіць эканамічныя санкцыі 8

9:24, — Палітыка

Эўрапейскі парлямэнт большасьцю галасоў падтрымаў новую ініцыятыву па змаганьні зь інтэрнэт-цэнзурай, прапанаваную нідэрляндзкай Народнай партыяй за волю і дэмакратыю.

Адпаведна ёй у хуткім часе інтэрнэт-цэнзура ў таталітарных краінах зможа афіцыйна разглядацца Эўропай як эканамічныя бар’еры. Гэты незвычайны шлях можа аказацца надзвычай эфэктыўным.

Ініцыятыва Народнай партыі за волю і дэмакратыю (Volkspartij voor Vrijheid en Democratie, VVD) накіраваная, перадусім на тыя краіны, якія ўводзяць пастаянныя абмежаваньні на доступ карыстальнікаў да інфармацыі праз Сеціва, паведамляе сайт Generation.bY.

Жуль Маатен, актывіст VVD, падкрэсьлівае, што цяпер буйныя амэрыканскія кампаніі, такія як Google, Yahoo і Microsoft, а таксама эўрапейскія Wanadoo, Telecom Italia і France Telecom вымушаныя супраць сваёй волі блякаваць асобныя сэрвісы на тэрыторыях краін з пастаяннай інтэрнэт-цэнзурай. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб Кітайскім вялікім фаерволе, з дапамогай якога ўлады блякуюць доступ да непажаданых рэсурсаў, а таксама цэнзуруюць відэа і аўдыёкантэнт.

У хуткім часе прапанова нідэрляндзкай партыі будзе накіраваная на разгляд Эўрапейскай Рады. У выпадку ўхвалы ініцыятывы, пытаньне аб неабходнасьці скасаваньня інтэрнэт-цэнзуры будзе ўздымацца кожны раз пры правядзеньні гандлёвых перамоваў з краінамі, якія практыкуюць абмежаваньні на доступ да інфармацыі праз Сеціва.

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: