9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія апазіцыянеры выкрылі прафесійнага «сведку»

2

Хлопец прасіў закурыць, а потым актывісты траплялі на «суткі».

Перадаць пяць блокаў цыгарэт «Гродно» дэмакраты Гомеля вырашылі мясцоваму электраманцёру Арцёму Смірнову. Так ужо здаралася, што апазіцыянераў двойчы забіралі ў міліцыю, пасля таго, як малады чалавек з такім прозвішчам прасіў закурыць, піша «КП в Беларуси».

Перад апошнім мітынгам Іпэшнікаў «суткі» праз шкодную звычку Арцёма адседзеў старшыня савета прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынку Гомеля Аляксандр Рубчэня:

– Я выйшаў з цырульні, да мяне з просьбай даць цыгарэту звярнуўся хлопец гадоў 25. Сярэдняга росту, карчакаваты такі. Я палез у кішэню за пачкам і тут жа атрымаў удар па твары. А праз хвіліну, адкуль ні вазьміся, з'явіліся міліцыянты ў цывільным і абвінавацілі мяне ў дробным хуліганстве. Выходныя я правёў у ізалятары.

У сваіх сведчаннях Арцём Смірноў распавёў іншую гісторыю. Калі ён папрасіў у прадпрымальніка цыгарэту, той нібыта зло адказаў: «Калі ж вы ўсё накурыцеся!». А потым накінуўся на хлопца з кулакамі, нецэнзурна лаючыся.

Праваабаронца Леанід Судаленка, пераглядаючы старыя пратаколы, выявіў дзіўнае супадзенне. У 2006 годзе, напярэдадні «Дня Волі», таксама нейкі Арцём Смірноў папрасіў закурыць у мінака. Ім апынуўся Уладзімір Кацора – адзін з лідэраў дэмакратычнага руху Гомеля. Па словах палітыка, малады чалавек яго ўдарыў і закрычаў, а міліцыя чакаць сябе не прымусіла. Арцём распавёў «органам», што на яго просьбу грамадзянін груба адказаў: «Ідзі адгэтуль, біч!». Актывіст прабыў у ізалятары 10 сутак і таксама прапусціў мітынг апазіцыі.

– Як правіла, людзі, якія становяцца «шасцёркамі», маюць нейкія праблемы з законам і такімі нападкамі спрабуюць загладзіць віну. Дарэчы, гэта ўжо не першы выпадак: адзін студэнт таксама двойчы выступаў сведкай супраць дэмакратычных актывістаў, але яго хутка выкрылі. Наколькі я ведаю, гэтага хлопца ўжо адлічылі з універсітэта за непаспяховасць, – лічыць Уладзімір Кацора.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках