Who is Андрэй Максімаў?
1- 4.02.2008, 10:55
У той час, як старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пагражае падаць у суд на «Белорусскую военную газету», калі тая не апублікуе свайго абвяржэння артыкула «Дима Железниченко как зеркало несостоявшейся «васильковой революции», у рэдакцыі рыхтуюць адказ Баршчэўскаму і хаваюць сапраўднае імя аўтара матэрыяла.
«Радыё Рацыя» затэлефанавала галоўнаму рэдактару «Белорусской военной газеты» Уладзіміру Аляксандраву.
— Ці атрымалі вы ліст Баршчэўскага?
— Так, атрымаў.
— Як пракаментуеце?
— Усе каментары будуць пазней. І падрыхтуем адказ для спадара Баршчэўскага.
— Рэдакцыя дапускае магчымасць публікацыі ліста старшыні партыі БНФ?
— Без каментароў.
— Аднак, калі праз тыдзень вы не надрукуеце яго ліст, Баршчэўскі падасць зыск у суд.
— Без каментароў.
— Асабіста Вы згодныя хаця б з нечым, што напісана ў лісце лідэра партыі БНФ?
— Яшчэ раз паўтараю, мы падрыхтуем адказ. Там усё будзе сказана.
— Калі можна чакаць гэты адказ?
— У бліжэйшы час.
— Цягам тыдня?
— Так.
— Андрэй Максімаў — гэта псеўданім ці рэальны чалавек?
— Усё. Я заняты. Пазваніце пазней.
Больш рэдактар «Белорусской военной газеты» на званкі не адказваў. Аднак, як удалося даведацца, ніякага Андрэя Максімава ў рэдакцыі не існуе, хутчэй за ўсё, пры напісанні скандальнага артыкула быў скарыстаны псеўданім. Ва ўсялякім выпадку першы намеснік галоўнага рэдактара Уладзімір Рудэнка пра існаванне такога аўтара нічога не ведае.