9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады – прадпрымальнікам: хварэць толькі за свой кошт

Прадпрымальнікі абураюцца, што ў паліклініках ім сталі адмаўляць у бальнічным лісьце без даведкі, што яны заплацілі падаткі. Мэдыкі спасылаюцца, што выконваюць нейкую інструкцыю.

Прадпрымальніца Алена Трушчанка паведаміла “Радыё Свабода”, што была са сваім сынам у дзіцячай паліклініцы № 19 на прыёме ў лекаркі. Тая ёй паведаміла, што бальнічны ліст па даглядзе за дзіцём можа даць толькі пасьля таго, як ёй пакажуць даведку пра выплату падаткаў.

Алена паведаміла, што разгубілася і ня ведала, што адказаць:

“Настолькі была зьбянтэжаная, што спытала ці толькі ў адносінах да мяне такія меры, ці да ўсіх прадпрымальнікаў. Мне адказалі, што гэта да ўсіх прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікаў ужо нават у паліклініках сталі “заціскаць”.

У паліклініцы № 19 не пракамэнтавалі сытуацыю. Каб даведацца, ці практыкуецца падобнае ў іншых паліклініках, патэлефанавалі ў дзіцячую паліклініку № 1.

Загадчыца аддзяленьня Жана Карпіцкая патлумачыла:

“Існуе інструкцыя, каму даецца ліст непрацаздольнасьці, а каму – даведка пра часовую непрацаздольнасьць. У тым выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік адлічае ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны, яму выдаюць ліст непрацаздольнасьці, калі – не, то толькі даведку”.

Прадпрымальніца Зінаіда з абурэньнем апавяла пра сваю знаёмую, якая працуе ў суседнім шапіку. Тая мае маленькае дзіця, якому толькі споўнілася два з паловай гады. Жанчыне зрабілі апэрацыю, выдалілі апэндыкс.

“Яна пайшла ў падатковую, а зь яе запатрабавалі бальнічны. А бальнічны ёй не даюць. Сказалі, што толькі могуць даць на 14 дзён, ня болей. Яна прыйшла ўся скручаная на рынак і скардзілася. Ёй трэба ехаць ажно ў Бабруйск. Яна там стаіць на ўліку. Яна кажа: “Мне на дарогу толькі на адну трэба 130 тысяч. А мне іх хто-небудзь аддасьць?”.

Прадпрымальнікі абураюцца і спасылаюцца на тое, што іх мэдычныя карткі, а таксама іх дзяцей знаходзяцца ў рэгістратуры дзяржаўных раённых паліклінік і, паколькі ім не адмаўляюць у прыёме, то яны мусяць мець аднолькавыя правы зь іншымі пацыентамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках