9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пагражае Польшчы і Чэхіі ў духу «халоднай вайны»

Насельніцтва Польшчы і Чэхіі павінна разумець, што элементы амерыканскай сістэмы проціракетнай абароны (ПРА) на тэрыторыі гэтых краін будуць знаходзіцца пад пастаянным кантролем Расеі.

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Кастусь Касачоў, паведамляе РІА «Новости».

«Калі кіраўніцтва Польшчы і кіраўніцтва Чэхіі прымаюць такое рашэнне (аб размяшчэнні сістэм ПРА на сваёй тэрыторыі), яны робяць выбар стратэгічны, які будзе закранаць у тым ліку бяспеку гэтых краін, таму што адпаведныя амерыканскія ўсталёўкі будуць станавіцца прадметам кантролю, а, магчыма, у горшым выпадку – і прыцэлам адпаведных абарончых сістэм Расеі», – сказаў ён журналістам, каментуючы сітуацыю вакол размяшчэнні ПРА ЗША ў Польшчы, пра што раней дамовіліся ўрады гэтых краін.

ЗША маюць намер разгарнуць элементы сваёй сістэмы ПРА ў Польшчы і Чэхіі, матывуючы гэта ракетнай пагрозай з боку Ірана. Масква лічыць аргументы ЗША непераканаўчымі і расцэньвае гэты крок як пагрозу сваёй нацыянальнай бяспецы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках