9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: ліхаманка напярэдадні «супераўторка»

Удзельнікі перадвыбарнай гонкі ў ЗША рыхтуюцца да фінальнага дня агітацыі напярэдадні "супераўторка", калі першасныя выбары пройдуць у 24 штатах.

Чакаецца, што ў рэспубліканцаў відавочным лідэрам будзе Джон Маккейн, у той час як вынік барацьбы паміж дэмакратамі Хілары Клінтан і Баракам Абамай зусім не відавочны.

Па выніках "супераўторка" можа вызначыцца, хто з кандыдатаў рэспубліканцаў і дэмакратаў возьме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе.

Вынікі некаторых апытанняў грамадскай думкі паказваюць, што Клінтан апярэджвае Абаму на 4%, іншыя даследаванні сведчаць, што ў Каліфорніі кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі маюць роўныя шанцы.

Каліфорнія з'яўляецца для дэмакратаў ключавым штатам – з 2025 галасоў па ўсёй краіне, неабходных для вылучэння кандыдата ад Дэмакратычнай партыі, 370 належаць "залатому штату".

Па тых самых даследаваннях сенатар Маккейн упэўнена апярэджвае сваіх канкурэнтаў-рэспубліканцаў. Апошнія апытанні паказалі, што за яго гатовыя аддаць свой голас 48% выбаршчыкаў супраць 24% за Мітта Ромні. Як прымячае ВПС, двое іншых кандыдатаў – Майк Хаккабі і Рон Пол – плятуцца ў хвасце.

Толькі перавагі ўсё той жа Каліфорніі адрозніваюцца ад большасці астатніх штатаў: 40% каліфарнійцаў гатовыя падтрымаць Ромні і 32% – Маккейна.

Пазней чытайце рэпартаж з ЗША аб выніках «супераўторка» ад карэспандэнта Хартыі’97.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках